Навіны
Відэаэкскурсія “Памятныя мясціны горада Глыбокае”

Дзе б ні жыў чалавек, куды б ні закінуў яго лёс, малая радзіма для яго – святое месца, маленькі куточак зямлі, які заўсёды ў памяці і сэрцы. Наша Глыбокае – невялікі маляўнічы горад у асяроддзі азёр – славіцца багатай гісторыяй, славутымі дзеячамі літаратуры, культуры, мастацтва і прыгожымі, цікавымі мясцінамі...
Каб даведацца пра слаўную гісторыю роднага горада, Глыбоцкую дзіцячую бібліятэку ў дні восеньскіх канікул (5 лістапада) наведалі выхаванцы дзіцячага лагера дзённага знаходжання “Планета дзяцінства”, які працуе пры СШ №2 г. Глыбокае ім. П.Н. Свірко.
Бібліятэкар распавяла пра значныя помнікі архітэктуры, гарадскія забудовы, скульптуры малых формаў Глыбокага, якія ўстаноўлены ў гонар розных памятных дат і падзей. Асобна звярнула ўвагу на трагічныя падзеі часу Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся на тэрыторыі Глыбокага і знайшлі адлюстраванне ў дэкратыўна-манументальнай скульптуры.
А далей правяла гульню “Адгадай месца па фота”, падчас якой маленькія глыбачане па старых фатаздымках адгадвалі вуліцу, забудову ці помнік архітэктуры, якія захаваліся да нашых дзён.
Віктарына “Ці ведаеш ты свой горад?” знаёміла дзяцей з помнікамі, вуліцамі, іншымі цікавымі месцамі сучаснага Глыбокае праз цікавыя факты і падзеі, якія характэрызавалі аб'ект.
Больш за ўсё выхаванцам лагера “Планета дзяцінства” спадабалася гульня-фанты “Ці ведаеш ты свой край?” Дзеці цягнулі фанты з пытаннямі пра Глыбоччыну, адказвалі і атрымлівалі салодкія прызы. Гульня-фанты прайшла весела і цікава.
У канцы мерапрыемства вучні і настаўнікі пазнаёміліся з кнігамі пра гісторыю Глыбоччыны, якія можна ўзяць у нашай бібліятэке.




Загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Шарабайка М.Я.
- 185

