Навіны
Хвіліна бяспекі “Урокі Чырвонай Шапачкі” у Шунеўскай бібліятэцы

На восеньскіх канікулах работнікі Шунеўскай сельскай бібліятэкі запрасілі першакласнікаў на хвіліну бяспекі “Урокі Чырвонай Шапачкі”.
Дзеці яшчэ раз успомнілі пра правільныя паводзіны дома і на вуліцы, у грамадскім транспарце і на дарозе, у лесе і на вадаёме.
У госці да іх завітала Чырвоная Шапачка (бібіятэкар Т. Аксеновіч), якая прынесла не піражкі, а лэпбук у выглядзе заплечніка “Моя безопасность”. У яго кожным аддзяленні знаходзяцца міні-ксеракопіі вокладак кнігі па бяспецы. А ўжо самі кнігі дзеці самстойна шукалі на паліцах бібліятэкі. У кішэнях лэпбука знаходзіліся заданні, якія трэба было выканаць першакласнікам.


Знаёмячыся з кнігамі пра бяспечныя паводзіны і выконваючы заданні, дзеці замацавалі свае веды і яшчэ раз усвядомілі, 
што бяспека – гэта жыццё і здароўе чалавека. Выконваючы ўсе правілы, можна засцерагчы сябе ад бяды, такой як пажар, дарожна-транспартнае здарэнне, удар токам, розныя траўмы і пашкоджанні.
Дзеці нагадалі Чырвонай Шапачцы як правільна тэлефанаваць у службу ратавання, як выклікаць пажарных, хуткую дапамогу і міліцыю.
Завяршылася сустрэча знаёмствам з часопісам “Юный спасатель”.
Заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч
- 172

