Навіны
Фальклорная гульня “ Хата з матчынай душой” адбылася у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і чалавек не можа існаваць без ведаў сваёй гісторыі, ведаў пра жыццё сваіх продкаў. Гэта і стала тэмай фальклорнай гульні “Хата з матчынай душой” для вучняў 3”В” класа дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае імя П. В. Сухога".


Дзеці адправіліся ў вандроўку па сялянскай хаце, дзе даведаліся пра самае пачэснае месца - покуць ці “чырвоны кут”, “пазнаёміліся” з асновай сялянскай хаты – печчу, “зазірнулі” у “бабін кут”. Для вучняў была падрыхтавана прэзентацыя пра патрэбныя рэчы ў сялянскай гаспадарцы, пра беларускія рамёствы . А гідам у вандроўцы стала кніга “Сядзіба, або Хата з матчынай душой”, якую напісаў Мікола Маляўка.
Пад час мерапрыемсва дзеці адгадвалі загадкі, вучылі прыказкі і прымаўкі, навучыліся танцаваць беларускі народны танец “Дудалка - стукалка”, паслухалі беларускія народныя песні.
Мерапрыемства падрыхтавала і правяла бібліятэкар Трапук М. Г.
- 57

