Навіны
Карабоўская сельская бібліятэка-клуб да Дня народнага адзінства

Карабоўская сельская бібліятэка-клуб сумесна са школай правялі тэматычную праграму "Беларусь – мая Айчына", прымеркаваную да гэтай знамянальнай даты. Падчас мерапрыемства выступілі дырэктар школы
А.Э. Стахоўская і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні А.С.Аляхновіч. Яны адзначылі, што ў нас усіх ёсць самае галоўнае – 
мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна, што адна з задач грамадзян нашай краіны - берагчы і абараняць багацці Радзімы, імкнуцца да іх
прымнажэння, ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі. На працягу тэматычнай праграмы гучалі песні і вершы прысвечаныя нашай роднай краіне.
Мерапрыемства стала сапраўдным урокам грамадзянскаці і патрыятызму. Навучэнцы адзначылі, што іх добрыя намеры і справы павінны спрыяць росквіту роднай Беларусі.
Заг бібліятэкі-клуб Спалівіс Л.Ф.
- 97

