Навіны
Cемінар для бібліятэчных работнікаў ”Роля бібліятэк у захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны“.

18 верасня на базе Запрудской сельскай бібліятэкі адбыўся тэматычны семінар для бібліятэчных работнікаў ”Роля бібліятэк у захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны“.
Пачаўся семінар у Глыбоцкай раённай бібліятэцы з наведвання выставы творчых работ Ганны Шмыровай ”Я творчасцю жыву“.
Праграма семінара ўключала:
- экскурсія па Запрудскай сельскай бібліятэцы;
- кансультацыя ”Сучасная бібліятэка як захавальніца народнай і гісторыка-культурнай спадчыны“
-абмен вопытам: Падсвільская гарпасялковая бібліятэка, Ломашаўская сельская бібліятэка.Празароцкая сельская бібліятэка,Запрудская сельская бібліятэка;
-падвядзенне вынікаў фотаконкурсу ”Бібліятэкар у вобразе літаратурнага героя“;
- фальклорна-бібліятэчныя пасядзелкі ”Як у нас на панадворку“.
- 201

