Навіны
Адкрыццё творчай выставы Ганны Трафімаўны Шмыровай “Я творчасцю жыву”

16 верасня у Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло адкрыццё творчай выставы Ганны Трафімаўны Шмыровай “Я творчасцю жыву”.

І сапраўды так! Яна жыве творчасцю. Чым толькі не займалася і не займаецца гэта жанчына. Упрыгожвала стравы, асвоіла папяровы арт. Далей былі карціны ў тэхніцы акрылавае заліванне, працы з джуту ў тэхніцы джутовая філігрань. Талеркі, кружкі былі распісаны кропкавым роспісам акрылавымі фарбамі, кветкаводства, вязанне сурвэтак, спрабавала ствараць габелены. Яе захапленні яшчэ доўга можна пералічваць. Больш 10 гадоў на пенсіі - 10 калекцый у розных тэхніках. Кожны год свайго адпачынку прысвячае якому-небудзь віду. 
Больш за ўсё на выставе прадстаўлена сумак: розных памераў, колеру, формаў.Было шмат цёплых слоў, пажаданняў, кветак ад родных, сяброў і супрацоўнікаў бібліятэкі.
Мы хочам павіншаваць майстра з акрыццём выставы, спадзяёмся, гэта выстава не апошняя, будзем і далей супрацоўнічаць з Ганнай Трафімаўнай і жадаем ёй поспехаў у далейшым творчым шляху.

- 83

