Навіны
“Кніжны жнівень” у Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы

23 жніўня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Грына (1880-1932). Да юбілею пісьменніка супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі аформілі кніжную выставу "Ветразі надзеі, шчасця і кахання". "Бягучая па хвалях” і аповесць-феерыя “Пунсовыя ветразі" сталі самымі запамінальнымі і любімымі для многіх чытачоў. Гэтыя гісторыі распавядаюць аб рамантычным свеце, у якім усё магчыма, аб далёкай выдуманай краіне.Выстава дазволіць акунуцца ў атмасферу непаўторнага стылю пісьменніка, поўнага рамантыкі, таямнічасці і незвычайных прыгод.
Бібліятэкары Падсвільскай гарпасялковой дзіцячай бібліятэкі для сваіх чытачоў правялі гучнае чытанне і абмеркаванне “Казкі знойдзеныя ў траве”,прымеракаванае да 95-годдзя з дня нараджэння Э.Шыма. Дзеці даведаліся аб творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з яго кнігамі “Прыгоды зайца”, “Апавяданні і казкі аб прыродзе”, а таксама з апавяданнем “Бруснічны кусцік”. У яго творах лясныя жыхары самі расказваюць пра свае лапкі і шэрстку, павадкі і звычкі, пра сваю жыццё-быццё і прыгоды. Дзецям былі прачытаны такія апавяданні, як “Мурашнік”, “Незабудкі”, “Як спяваюць птушкі”, “Які будзе дзень”, “Мыш і сарока”, “Чым плывунец дыхае?”, “Шматкаляровыя палянкі”, “Хто ў склепе?”, якія перадаюць радасць пазнавання і разумення прыроды.З вялікай цікавасцю чытачы адгадвалі загадкі пра жывёл і птушак.
13 жніўня у бібліятэцы прайшоў дзень красвардыста “Гімнастыка для розуму”.Такая форма правядзення мерапрыемства з'яўляецца вельмі карысным вольным часам: гэта трэнераванне памяці і логікі, развіццё інтэлекту і працавітасці. Хлопчыкам і дзяўчынкам раздалі крыжаванкі,сканворды,рэбусы на розную тэматыку: літаратурная крыжаванка, музыка, мастацтва, казкі. Дзеці з энтузіязмам адказвалі на пытанні і ўпісвалі адказы ў клетачкі. У працэсе разгадвання даводзілася сутыкацца з цяжкімі пытаннямі, але з заданнямі ўсе спраўляліся!
Развіццё мышлення, эрудыцыі, пашырэнне слоўнікавага запасу - вось галоўная мэта разгадвання крыжаванак. А яшчэ - гэта выдатная зарадка для розуму.
Гадзіну бяспекі “Эпоха Ех-trim” падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі 22 жніўня . Падчас мерапрыемства дзецям расказалі пра правілы бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў у летні перыяд.Гэтыя правілы датычацца розных сітуацый:на дарогах; паблізу вадаёмаў; на вадзе; на дзіцячых пляцоўках; у месцах пажарнай небяспекі; на адпачынку. У летні перыяд дзеці часта праводзяць вольны час без дагляду дарослых на вуліцы, што стварае дадатковыя рызыкі траўматызму .Таксама абмеркавалі правілы паводзін на пляжах і вадаёмах. Часта пашкоджанні звязаныя з купаннем у неналежных месцах ці парушэннем правілаў паводзін на вадзе. Расказалі пра тое, як прадухіліць пажары.
На прыканцы лета супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі для сваіх чытачоў гадзіну творчасці пад назвай “Казкі на талерцы” . У ходзе займальнай гутаркі бібліятэкара ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся больш пра любімые рускія і замежныя казкі, а таксама пра іх аўтараў.Пасля цікавага знаёмства са светам казак, маленькія чытачы прынялі ўдзел у віктарыне “Адгадай казку”, дзе ім давялося праявіць свае веды пра любімыя творы. Правільныя адказы на пытанні віктарыны дапамаглі ўдзельнікам яшчэ глыбей пагрузіцца ў чароўны свет літаратуры.
Завяршальным момантам гадзіны творчасці стаў этап, на якім кожны чытач змог намаляваць сваю любімую казку на лісце паперы ў выглядзе талерачкі. Дзякуючы фантазіі і творчаму падыходу, удзельнікі гадзіны ажыццявілі на паперы сваіх любімых герояў.Такія мерапрыемства не толькі дапамагаюць дзецям развіваць уяўленне, творчыя здольнасці і любоў да кніг, але і ствараюць атмасферу паразумення і сяброўства сярод маленькіх чытачоў. Дзякуючы ініцыятыве бібліятэкараў, свет казак робіцца даступным і займальным для кожнага дзіцяці.
- 35

