Навіны
Дзень бібліятэк у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

Напярэдадні Дня бібліятэк у Шунеўскай бібліятэцы стала ўжо традыцыяй запрашаць першакласнікаў на экскурсію. “Книги знаньем славятся – читайте, вам понравится!” – пад такой назвай яна праходзіла на гэты раз. Юныя наведвальнікі папоўнілі рады чытачоў . Загадчык бібліятэкі расказала пра тое, як трэба паводзіць сябе ў бібліятэцы, як карыстацца кнігамі, дзе знаходзіцца літаратура для іх узросту. Захапілі дзяцей кнігі незвычайнага фармату, а самую маленькую кніжку і самую вялікую - кожнаму захацелася патрымаць у руках.
У чытальнай зале дзеці мелі магчымасць пагартаць газеты і часопісы для свайго ўзросту, пазнаёміцца з рознымі дзіцячымі энцыклапедыямі.
Таксама да Дня бібліятэк на працягу тыдня працавала выстава-здзіўлялка “Кніжныя прыбамбасы”.
Дзеці на ёй маглі пазнаёміцца з кнігамі, якія можна “ажывіць” або “паслухаць” з дапамогай спецыяльнага мабільнага дадатку. Бібліятэкары расказвалі і паказвалі як правільна гэта зрабіць. Дзеці малодшага ўзросту маглі ўспомніць казку “Рэпка”, размясціўшы персанажаў у правільным парадку, праверыць сваю ўважлівасць, правільна размясціўшы карцінкі з вокладкамі кніг на паліцы.
Дарослыя чытачы правяралі свае веды, выканаўшы спецыяльныя заданні: “падбяры кнігі па запыту", "расшыфруй назву кнігі", "значэнне крылатых выразаў" інш.”
На выставе размяшчалася дошка з крылатымі выразамі пра кнігу і чытанне, а закладкі, выкананыя ў фармаце коміксаў, напаміналі пра правільныя адносіны да кнігі.
15.09.2025г. І. Нікіфаровіч
- 34

