Навіны
Беларускі пісьменнік, журналіст, кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з работнікамі культуры Глыбоччыны

Вядомы беларускі пісьменнік, журналіст, кіраўнік выдавецтва "Беларусь" і Саюза пісьменнікаў Беларусі
Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з работнікамі культуры Глыбоччыны ў рамках Адзінага дня інфармавання.
Тэма сустрэчы: адукацыя і навука - рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы
- Адным з вырашальных фактараў эканамічнага росту і дабрабыту нашай краіны з'яўляецца дзеючая нацыянальная сістэма адукацыі. Пры гэтым дзяржаўная падтрымка адукацыі ў Беларусі адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні роўнага доступу да ведаў для ўсіх слаёў насельніцтва, - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Сустрэча работнікаў культуры з Аляксандрам Мікалаевічам прайшла ў цёплай і дружалюбнай атмасферы. Удзельнікі сустрэчы цікавіліся любімымі творамі Аляксандра Карлюкевіча, як адбілася вайна на яго сям'і, чаму абраў такую прафесію і шматлікім іншым.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч падзякавала госцю за цікавы і адкрыты дыялог.


- 258

