Навіны
Вянок гульняў

Напрыканцы лета супрацоўнікі Запрудскага Дома фальклору і бібліятэкі правялі для дзяцей тэатралізаваную гульнявую праграму “Вянок гульняў”.
Мэта мерарыемства – праз святы народнага каляндара зберагчы традыцыі і звычаі роднага краю.
Вядучыя падрыхтавалі гульні, якія выкарыстоўваліся на святах - Каляды, Масленіца, Вялікдзень, Тройца, Купалле. Не абышлося без песень, хараводаў. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве. Было весела, цікава і пазнавальна. Яны шмат чаго даведаліся пра святы, як іх адзначалі, у якія гульні гулялі, якіх традыцый прытрымліваліся.
Дарэчы, гэта не адзінае дзіцячае мерарыемства, якое правялі культработнікі ў летні час. Штомесяц юным наведвальнікам прапаноўваліся цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.




Бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі Гаравая Г.Г.
- 211

