Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Pravoslavie 02

 З бібліятэчнага архіва

 

"Страчаныя святыні Глыбоччыны"

З даследчай работы

Пасюк Таццяны Іосіфаўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Падсвільская яслі-сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”

2019 г.

«Разрушенные храмы похожи на наши души,

и нельзя возродить духовность,

не восстановив поруганные святыни»

 Архиепископ Новгородский и Старорусский Лев (Церпицкий)

 

Цэнтральным і святым месцам у кожным паселішчы заўсёды быў храм. Бо чалавек пачынаў жыццёвы шлях з хрышчэння ў храме і ў апошні шлях яго праводзілі з храма. Аднак, па розных абставінах, святыні часам знікаюць... Невялікія вясковыя цэркві і каплічкі зніклі і на Глыбоччыне. Аб'ядноўвае іх агульны архітэктурны стыль – драўлянае дойлідства. Адназрубныя, пад двухсхільнымі дахамі будынкі адрозніваліся ад сялянскіх хат галоўкамі-лукаўкакамі, невялікай званічкай... Узгадаем пра некаторыя з іх…

Свілкоўская царква

Свіла – назва паходзіць ад стараславянскага слова”свіль”, што азначае багна, балота. Увогуле, вёска Свіла – адна са старажытнейшых вёсак  Глыбоцкага раёна, размешчана каля возера Свіла, за 26 км на паўночны ўсход ад Глыбокага. А пачатак гісторыі сягае ў ІХ ст., калі полацкія крывічы ўзвялі тут умацаванае гарадзішча. Пісаная ж гісторыя Свілы пачынаецца 4 верасня 1493 года, калі кароль вялікі Аляксандр падцвердзіў дарэнне князем літоўскім Казімірам сяла Свіла полацкім баярам Сянковічам. 

(Листъ) бояром Полоцкимъ Сенковичомъ на село Свило у Полоцком повътъ.

                                                                           4 сентября 1493 г.

     Самъ Александръ, Божью милостью великій князь Литовскій. Пану Троцкому, намъстнику Полоцкому, пану Яну Юрьевичу. Билъ намъ чоломъ бояринъ Полоцкій Васко Сенковичъ и зъ братьею своею, што отецъ нашъ король его милость далъ былъ село въ Полоцкомъ повътъ, на имя Свило, еще дъду ихъ Гридку и отцу ихъ Сенку со всими съ тымъ, што къ нему слушало; а тое село давали деи толко три куницы дани его милости; тыми пакъ разы тыися люди отъ нихъ отнимають и не хотятъ имъ служити, и иные ся деи розно отъ нихъ прочь розышли. И положили передъ нами на то листы отца нашого короля его милости, што его милость тое село дъду ихъ Гридку и отцу ихъ Сенку далъ. И мы, подлъ тыхъ листовъ отца нашого, тое имъ подвержаемо нашимъ листомъ: нехай они тое село и тыи люди держать по тому, какъ въ листъхъ его милости есть выписано. А которые люди будуть того села ихъ отчиныи и отъ нихъ ся прочь розошли, а гдъ они ихъ найдуть, ажбы вездъ ихъ имъ выдавали со всими ихъ статки, съ чимъ за кого будуть пришли, а за ними бы не стояли. Писанъ въ Марковъ, сентября 4 день, индикъ 11. (1493 г.).

Литовская Метрика, Книга Записей № 5, л.2.

З 1569 г. у складзе Рэчы Паспалітай. У сярэдзіне 16 ст. сяло Свіла належала да маёнтка Кублічы, якім сумесна валодалі Сямён Мітковіч, Фёдар Багдановіч, Рыгор і Ганна Кубліцкія. Пасля смерці Рыгора Кубліцкага 14 студзеня 1623 г. з нагоды спрэчкі аб падзеле «имения Свила» паміж зямлянамі Полацкага ваяводства Іванам Дубашынскім і сям’ёй Андрэя Місуна полацкі земскі суд вырашыў пакінуць Дубашынскаму 2 трэці, а Місунам – 3-ю частку маёнтка. 3 чэрвеня 1642 г. Іосіф Львовіч Корсак перадаў Свілу, Ластавічы і Перадолы ва ўладанне Глыбокага кармеліцкага кляштара. 

У 1748 годзе глыбоцкімі манахамі-кармелітамі ў Свіле была пабудавана драўляная ўніяцкая царква Праабражэння Гасподня. Абраз Праабражэння Гасподня, які знаходзіўся ў храме, лічыўся цудадзейным. Царква не захавалася.

З 1793 г. у складзе Расіі. У 1758 годзе кароль Аўгуст ІІІ даў “паручыку войск літоўскіх Паўлу Пятроўскаму, за заслугі, мужнасць і рыцарства, ad finem ejus vitae, дзяржаўку Свіла, альбо Сутровічы”, адлучыўшы яе ад староства каралеўскага Сутровіцкага.

У 19- пачатку 20 ст. сяло Пліскай воласці  Дзісенскага павета. Адзначана на ”Карце Дзісенскага і  Вілейскага паветаў Мінскай губерні”  1800 г. пад назвай Свіла. З 1842 г. дзяржаўная ўласнасць.

 У 1860 г. тут адкрыта народнае вучылішча.

Жыхары наваколля Свілы бралі ўдзел у паўстанні 1863 года. Яны збіраліся ў лесе Цітавізна. Аднак паўстанцы былі выяўлены і захоплены ў палон рускім атрадам. Пасля падаўлення паўстання 1863 года, за актыўны ўдзел глыбоцкіх манахаў-кармелітаў у ім, іх кляштар у Глыбокім быў зачынены, а маёнтак Свіла перададзены ў дзяржаўную скарбонку, другая частка Свілы ў канцы ХІХ-пач. – ХХ стст. належала Місунам.

У 1886 г. у сяле было 14 двароў, 145 жыхароў, былі праваслаўная царква, часоўня, працавалі народнае вучылішча, піцейны дом. 1 раз у год быў кірмаш. Паводле перапісу 1897 г. -16 двароў, 207 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін, прыхадская царква і  народнае вучылішча.  У 1921-1939 гадах  вёска знаходзіцца ў складзе Пліскай гміны Дзісенскага павета Польшчы. 

Вёска гістарычна падзелена на дзве часткі – Свіла Першая і Свіла Другая (большая), кожная з якіх, здаўна, лічыцца асобным паселішчам. У 1890 г. у вёсцы Свіла – 37 дамоў, 481 жыхар, у фальварках – 4 хаты, 39 жыхароў. За “польскім часам”, па стану на 1 студзеня 1930 года, у вёсцы Свіла Першая Пліскай гміны Дзісненскага павету пражывала 210 жыхароў, якім належала 370 дзесяцін зямлі; у вёсцы Свіла Другая: жыхароў 311, зямлі – 328 дзесяцін. Побач у маёнтку Свіла Фалькоўская пражывала 15 жыхароў, якія апрацоўвалі 124 дзесяціны зямлі, у маёнтку Свіла Місуны: жыхароў – 16, зямлі апрацоўвалі – 263 дзесяціны.

Паводле польскага перапісу 1921г. мястэчка Свіла, у якім было 37 дамоў, 204 жыхары. 

 

Hram Svilo

Яшчэ адным дакументам, які падцвярджае размяшчэнне ў вёсцы Свіла праваслаўнага храма, з’яўляецца выпіска з “Памятной книжки Виленского генерал-губернаторства на 1868 год”, у якой знойдзены факт, што ў Свіле ёсць царква ў імя святых Касьмы і Дамініяна, узноўленая ў 1858 годзе намаганнямі мясцовага святара. Старажыл вёскі Свіла Віктар Фёдаравіч Рэдзька, 1924 года нараджэння, апавядаў пра тое, што яго бацька расказваў, што “царква была ўніяцкай. У пачатку 20 стагоддзя тут быў арган, у адну нядзелю маліліся каталікі, у другую – праваслаўныя. Царква тады была драўляная. У 1914 годзе ў часSvilo Viktar Redzjka I Першай сусветнай вайны ў храм трапіў нямецкі снарад, і царква згарэла амаль цалкам. Была часовая пабудова, у якой праходзілі царкоўныя служэнні. За будаўніцтва царквы ўзяліся ў 1936 годзе.”

Пра тое, што была царква на могільніку, ніхто са старажылаў не памятае. Аднак Леднік Алена Назараўна, 1924 года нараджэння, прыпомніла, што пасля Вялікай Айчыннай вайны на могільніку была каплічка. У 70-я гады працаўнік калгаса разабраў гэту каплічку. На могільніку ўдалося знайсці камяні ад фундаменту былой капліцы.

У часы Вялікай Айчыннай вайны праваслаўны храм у вёсцы выстаяў, фашысты яго не разбурылі.

Hram Svilo 2 З успамінаў жыхаркі вёскі Свіла Валянціны Іванаўны Заяц: “Памятаю добра айца Стасуя. Ён служыў у нашай царкве падчас апошняй вайны. Вельмі добры быў чалавек. Ведаў нямецкую мову, шмат людзей выратаваў ад смерці. Яго вялікая хата і цяпер стаіць за колішняй царквой. Потым яго перавялі ў Глыбокае, там ён і памёр. Пасля служылі айцец Скабей і айцец Струкоўскі, магіла апошняга захавалася на могільніку да нашага часу.  

 Калі згарэла царква, дакладных звестак не захавалася. Даведнік па гісторыі Глыбоччыны датуе 1966 год, некаторыя старажылы вёскі Свіла сцвярджаюць, што царква згарэла на Хрышчэнне ў 1963 годзе.

А зусім нядаўна нам даслаў свае ўспаміны былы жыхар вёскі Свіла Віктар Рудак, які сцвярдже, што гэта адбылося ў 1968 годзе. Вось яго ўспаміны: ”Царква, якую бабуля памятала, згарэла ў 1921 годзе. Палякі наступалі, і нечый назіральнік сядзеў на званарні царквы (іх гарамата стаяла ў раёне чыгункі станцыі Падсвілле), заўважылі, што бліснуў бінокль, пачалі страляць па царкве і падпалілі яе. У 1935 годзе свільчане сабралі грошы і дабіліся права пабудаваць царкву замест згарэлай. Польскія ўлады выдзелілі ім матэрыялы (памятаю, бабуля расказвала, як будаўнікі ездзілі ў лес, пілілі і вазілі броўны). Кіраваў будоўляй царквы мой дзед Рудак Іван. Яму было тады 37 гадоў. Тады была Віленская епархія, прыязджаў з Вільнюса архітэктар, прывозіў чарцяжы, а далей будоўляй кіраваў мой дзед.Бабуля апавядала, што калі ўсе клаліся спаць, дзед запальваў лучыну (керасін трэба было шанаваць) і разбіраўся з чарцяжамі, каб раніцай людзям даць заданне.

За будаўніцтва царквы дзед атрымаў благаславёную грамату. Яна захоўваецца ў сямейным архіве. Грамату падпісаў архіепіскап Віленскі і Лідскі Феадосій. Я спецыяльна правяраў – у тыя гады сапраўды быў такі. На грамаце рэгістрацыйны нумар (4167), г.зн. яна была афіцыйна зарэгістравана.

Hram Svilo3 На жаль, але здымку царквы ў мяне няма. Як выглядала яна, можна ўявіць, паглядзеўшы на карціну Язэпа Драздовіча. На пярэднім плане (злева) – хата святара, у якой жыў Язэп Драздовіч, калі маляваў карціну. Царква паказана вельмі дакладна, менавіта такой я яе і памятаю. Званарня – злева. Туды вяла вельмі стромкая лесвіца, і мне (малому) было вельмі страшна туды падымацца. На званарні вісеў адзін вялікі звон і некалькі маленькіх. Памятаю, мне аднойчы дазволілі ў іх пазваніць.

Царква згарэла ў 1968 годзе. На той час мы пераехалі ў вёску Прошкава, але я часта прыязджаў да бабулі. Мне ўдалося сфатаграфаваць толькі папялішча (на жаль, здымкі не захаваліся). Памятаю, на папялішчы дзеці знайшлі банку са зліткам металу жоўтага колеру. Гэта расплавіліся капейкі. Можна ўявіць, якая там была тэмпература. Афіцыйна царква згарэла нібы ад непатушанай свечкі... "

 

 

 

Svilo padmurki carkvy На пярэднім плане - падмуркі былой царквы. На дальнім плане - колішні дом святара. У ім, пад час апошняй вайны, жыў святар Іван Стасуй, які, у свядомасці мясцовых жыхароў, пакінуў пасля сябе добрую памяць. Захавалася частка ліпавых прысад.

 

У 1949г. створаны калгас імя Калініна. У 1992 годзе ў абодвух Свілах было 94 двары і 185 жыхароў. На момант напісання гэтага матэрыялу ў вёсцы Свіла Першая, Падсвільскага пасялковага савета: жыхароў – 62, з іх да 16 год – 11, працаздольных – 32, пенсіянераў – 19, двароў – 27. У вёсцы Свіла Другая сёння пражывае 78 жыхароў, з іх да 16 год – 6, працаздольных – 44, пенсіянераў – 28, двароў – 45.

 

зі казалі, што ўлады спецыяльна падпалілі ў ноч перад Радством. У тыя часы ішла самая актыўная барацьба з рэлігія