Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Glybochchyna 3

 

Dudkevich V. Glybokae 1 1Віктар Дудкевіч нарадзіўся ў Браславе 23 жніўня 1960 года. У 1977 годзе закончыў сярэднюю школу г. Браслава, вучыўся у Кранштацкай мараходнай школе. Працаваў у Мурманску, Браславе.

Пераехаўшы ў Глыбокае, Віктар працаваў на МКК мастаком-афарміцелем. Адначасова ў 1988-91 гадах вучыўся у Маскоўскім завочным народным універсітэце мастацтваў.

З 2005 года працуе ў  Доме рамёстваў майстарам народных мастацкіх рамёстваў, навучае хлопчыкаў рабоце з дрэвам. Віктар зарэкамендаваў сябе як добры арганізатар навучальнага працэсу, у кожнага вучня шукае індывідуальныя задаткі да творчасці. Займаецца жывапісам, разьбой па дрэву, працуе з бяростай.

Пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», свята сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава".

Dudkevich V. Glybokae 1 Яго драўляныя разныя работы з'яўляюцца элементам “Інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны”.  Сярод цікавых незвычайных работ майстра — рабочая рэканструкцыя друкарскага драўлянага станка ў натуральную велічыню, які дае ўяўленне аб друкарскай справе Францыска Скарыны і драўляны ровар.

Віктар Дудкевіч шмат год шукае і знаходзіць цацкі з якімі гулялі нашы бабулі і дзядулі і займаецца рэканструкцыяй даўнейшых дзіцячых забавак. Стварае беларускія цацкі — ваўчок, верталёцік, лодачка з кары і інш. Ажыўляе простыя і адначасова захапляльныя гульні старых часоў, у якія зараз з  задавальненнем гуляюць дзеці.  

Віктар Дудкевіч выканаў цэлы шэраг фігурак дудароў, памятных драўляных медальёнаў з дударскімі матывамі, сувенірныя дуды да міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў "Дударскі рэй".

У 2007 годзе ў глыбоцкім Доме раместваў адкрылася першая выстава работ В. Дудкевіча "Позірк, думкі...", на якой былі прадстаўлены карціны і вырабы з дрэва. Дзейнічалі выставы «У кожнай хатцы  свае цацкі» у Браславе  і Паставах (2024).  

З 26 жніўня 2025 года ў Доме рамёстваў будзе працаваць выстава работ Віктара Дудкевіча "Ад бяросты да кнігі" прыўрочаная да юбілею мастака і Дня беларускага пісьментства і друку.