Навіны
Студыя паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” у жніўні


Жнівень 2025 года для студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі быў вельмі насычаным.
Студыя прыняла ўдзел у абласным свяце аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”, які праходзіў у Шаркаўшчыне. У намінацыі “Яблычны кірмаш” глыбачанкі чыталі вершы глыбоцкіх паэтаў і спявалі добра вядомыя песні. Адметнасцю прэзентацыі рознабаковай творчасці студыі былі кулінарныя стравы Глыбоччыны. Блінкі і сырнікі пад яблычным соусам, пірог “Яблычны” і запечаныя ў хусцінках яблычкі, яблачна-вішнёвае варэнне ...
Свята атрымалася вельмі прыгожым і смачным. Студыя “Сустрэчы для душы” атрымала дыплом за удзел у абласным свяце аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”.




Падчас раённага свята “Мядовы фэст” на цэнтральнай плошчы Глыбокага супрацоўнікамі раённай бібліятэкі
была падрыхтавана тэматычная пляцоўка “Август по земле идёт, Спас с собой ведёт”. Акрамя літаратуры, на пляцоўцы дзейнічала фотазона і чайная зона. Гасцям фэсту бібліятэкары прапаноўвалі гарбату з розных траў і зёлак, было шмат рэкламнай прадукцыі бібліятэкі і літаратуры, закладак з рацэптамі кулінарных вырабаў і напояў на аснове мёда. Зноў такі, не абышлося без "групы падтрымкі" — сяброўкі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” былі першымі памочнікамі бібліятэкарам і творчымі ўдзельнікамі пляцоўкі.


Літаратурна-музычная праграма “Яблочный Спас собрал сегодня нас” прайшла ў пансіянаце “Вішнёвы” в. Петрунова. Святочную праграму для пражываючых у пансіянаце падрыхтавалі ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” і супрацоўнікі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Айцец Дзімітрый правёў абрад асвячэння яблыкаў і страў. Удзельнікі студыі чыталі вершы, расказвалі байкі, спявалі песні для жыхароў пансіяната. Закончылася свята сумеснай дыскатэкай.



- 398

