Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Chytanne 57

 

Padsville 08.25 123 жніўня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Грына (1880-1932). Да юбілею пісьменніка супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі аформілі кніжную выставу "Ветразі надзеі, шчасця і кахання". Аповесць "Бягучая па хвалях” і аповесць-феерыя “Пунсовыя ветразі" сталі самымі запамінальнымі і любімымі для многіх чытачоў. Гэтыя творы заклікаюць у далёкую краіну, раскрываюць рамантычны свет, у якім усё магчыма...

Выстава запрашае наведвальнікаў акунуцца ў атмасферу непаўторнага стылю пісьменніка, поўнага рамантыкі, таямнічасці і дзівосных прыгод.

Бібліятэкары Падсвільскай гарпасялковой дзіцячай бібліятэкі для юных чытачоў правялі гучнае чытанне і абмеркаванне “Казкі знойдзеныя ў траве”, прымеракаванае да 95-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Шыма. Дзеці даведаліся аб творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з яго кнігамі “Прыгоды зайца”, “Апавяданні і казкі аб прыродзе”, а таксама з апавяданнем “Бруснічны кусцік”. У творах Э. Шыма лясныя жыхары самі расказваюць пра свае лапкі і шэрстку, павадкі і звычкі, пра жыццё-быццё і незвычайныя прыгоды. Дзецям былі прачытаны такія апавяданні, як “Мурашнік”, “Незабудкі”, “Як спяваюць птушкі”, “Які будзе дзень”, “Мыш і сарока”, “Чым плывунец дыхае?”, “Шматкаляровыя палянкі”, “Хто ў склепе?”, якія перадаюць радасць пазнання і разумення прыроды. З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі пра жывёл і птушак.

Padsville 08.25 2Дзень красвардыста “Гімнастыка для розуму” — форма мерапрыемства, якая з'яўляецца вельмі карыснай для бавяння вольнага часу, трэніроўкі памяці і логікі, развіцця інтэлекту і мыслення. Хлопчыкам і дзяўчынкам раздалі крыжаванкі, сканворды, рэбусы на розныя тэмы: літаратура, музыка, мастацтва... Дзеці з энтузіязмам адказвалі на пытанні, старанна ўпісвалі адказы ў клетачкі і злучалі карцінкі. У працэсе разгадвання даводзілася сутыкацца са складаннымі пытаннямі, але з заданнямі ўсе справіліся!

Развіццё мыслення, эрудыцыі, пашырэнне слоўнікавага запасу — вось галоўная мэта разгадвання крыжаванак. А яшчэ — гэта выдатная "гімнастыка для розуму"!

 У летні перыяд дзеці часта праводзяць вольны час без дагляду дарослых на вуліцы, што стварае дадатковыя рызыкі траўматызму. Падчас гадзіны бяспекі “Эпоха Ех-trim” супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі нагадалі дзецям пра правілы бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў. Правілы тычацца розных сітуацый: на дарогах і ў лесе; паблізу вадаёмаў і на вадзе; на дзіцячых пляцоўках і месцах адпачынку; у месцах пажарнай небяспекі і воднай стыхіі. Бібліятэкары засяродзілі ўвагу на правілах паводзін на пляжах і вадаёмах. Нагадалі пра карыстанне спічкамі і бяспецы пажараў, як вясці сябе ў час пажарнага здарэння. 

На прыканцы лета супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі гадзіну творчасці “Казка на талерцы”. У ходзе займальнай гутаркі бібліятэкар распавёў выхаванцам дзіцячага садка пра рускія і замежныя казкі і іх аўтараў. Дзеці дружна адказвалі на пытанні віктарыны “Адгадай казку”. Правільныя адказы парадавалі і дзяцей і дарослых добрым веданнем чароўнага казачнага сусвету. Завяршальным момантам гадзіны творчасці стаў мастацкі этап, калі кожны маляваў сваю любімую казку на аркушы паперы ў выглядзе талерачкі. Дзякуючы фантазіі і творчаму падыходу, дзеткі намалявалі любімых герояў.

Padsville 08.25 4Padsville 08.25 3Padsville 08.25 5Padsville 08.25 6Padsville 08.25 7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Такія мерапрыемствы не толькі дапамагаюць дзецям развіваць творчае ўяўленне, мастацкія здольнасці і любоў да кнігі, але ствараюць атмасферу паразумення і сяброўства у сваім маленькім калектыве і сусвеце.

Дзякуючы ініцыятыве бібліятэкараў, свет літаратуры становіцца даступным і займальным для кожнага дзіцяці.