Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-14

Зарегистрировалось:

137

Сёння 5

Тыдзень 294

Месяц 569

Усяго 260,085

 

Maljavanka

 
Дыван, паўдыван і макатка. Што такое маляванкі і чаму яны сёння так многа каштуюць?
000465 187787 bigФота Надзеі Андрэйчык

Гэта сенсацыя: у нашай краіне адкрыўся першы музей беларускай маляванкі. Наведалі яго і расказваем, чаму распісныя дываны, што некалі ўпрыгожвалі вясковыя пакоі, ператварыліся ў каштоўныя рарытэтныя рэчы, якія жадаюць мець як калекцыянеры, так і музеі.

Музей маляванкі – новы аб’ект Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Пад яго спецыяльна адрамантавалі былы флігель палаца Пшаздзецкіх – пры падтрымцы гранта фонду Прэзідэнта.
 
Падчас акцыі «Ноч музеяў» сюды прыйшло-прыехала шмат людзей, гучала жывая музыка, ладзіліся скокі-танцы, можна было паспрабаваць стварыць маляванку, але самае галоўнае – у ліку першых убачыць багатую калекцыю распісных дываноў і пазнаёміцца з тымі, хто іх збіраў і гэтае свята для нас арганізаваў.
 
Маляванкі – сапраўды з’ява ў беларускай народнай культуры, але падобны від творчасці існуе і ў іншых краінах. Яго называюць па-рознаму: наіў-арт, інсітнае мастацтва. У такім стылі працуюць як самавукі, так і прафесійныя, нават сусветна вядомыя мастакі.
 
muzej maljavanki zaslavl foto 2Арганізаваць асобны музей маляванкі стала магчыма менавіта ў Заслаўі, бо тут сабралі самую вялікую колькасць распісных дываноў у нашай краіне – амаль 300 адзінак.
 
– І нават ў свеце! – з гонарам заявіў галоўны захавальнік фондаў музея-запаведніка Аляксандр Рак.
 
Так атрымалася, што першыя паступленні ў фонд музея ў Заслаўі – гэта маляванкі: пад нумарам адзін запісаны дыван Язэпа Драздовіча «Краявід з балюстрадай». Ён набыты ў 1988 годзе падчас экспедыцыі на Віцебшчыну.
 
Узгадваў Аляксандр Рак, як у пошуку дыванкоў Драздовіча яны аб’ездзілі ўвесь Глыбоцкі раён. У адной вёсачцы жанчына прызналася, што нічога не засталося, бо прыязджаў нейкі карэспандэнт з Мінска і забраў вялікі дыван з лісіцай. Але потым успомніла, што быў яшчэ з такім жа малюнкам невялікага памеру дыванок. Толькі, на жаль, яна выкінула яго у сенцы, дзе яго ўжо пагрызлі пацукі: маўляў, вам такі дакладна непатрэбны… Сапраўды, работа Драздовіча была з вялізнай дзіркай, але рэстаўратар над ім добра «паваражыў», і сёння гэты твор могуць многія пабачыць.
 
На адкрыцці музея маляванкі яшчэ падаравалі дыванок Язэпа Драздовіча 1937 года з падобным сюжэтам – «Лісіца і вінаград». Яго таксама адшукалі на Глыбоччыне – вядома, радзіма ж мастака.

muzej maljavanki zaslavl foto 3Вандроўнікі-мастакі

Язэп Драздовіч і Алёна Кіш – самыя вядомыя майстры распісных дываноў, ім прысвечаны асобныя экспазіцыі ў музеі, яшчэ адна – самавукам.
 
Драздовіч – прафесійны мастак, што можна зразумець па ягоных дыванах: на малюнках ёсць прапорцыі, перспектыва; таксама шмат работ на гістарычную тэматыку. Гэта не толькі краявіды з азёрамі, жывёлінамі, птушкамі ды кветкамі, але і будынкі, замкі. У музеі захоўваецца каля 40 работ Язэпа Драздовіча.
 
Мастацтва Алёны Кіш немагчыма пераблытаць ні з якім іншым – такія ў яе адметныя райскія жывёліны і птушкі. Вядома 13 яе твораў, 11 з іх знаходзяцца ў фондах музея ў Заслаўі, а тры зараз прадстаўлены ў экспазіцыі: «Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай».
 
Паводле меркавання Аляксандра Рака, сёння ўжо наўрад цi можна адшукаць творы Драздовіча i Кіш – толькі маляванкі, створаныя іншымі самавукамі, зробленыя на фабрыцы альбо ў арцелі. Але супрацоўнікі музея арганізуюць экспедыцыі ў розныя рэгіёны нашай краіны, таму, трэба спадзявацца, будуць адкрыты новыя імёны для нас.
 
muzej maljavanki zaslavl foto 4Так, у 2003 годзе на Случчыне ўдзельнікі экспедыцыі шукалі дываны Алёны Кіш. У адной вёсцы ім параілі наведацца ў Цясова, дзе жыве сын мастачкі, маўляў, у яго яшчэ, можа, нешта засталося.
 
– Мы падумалі: здаецца, Алёна Кіш ніколі не была замужам, які сын? – распавядае Аляксандр Рак. – Паехалі ў вёску, знайшлі таго чалавека і даведаліся: яго маці Ядзвіга Лаўрэнцьеўна Вайцешык, каб пасля вайны пракарміць двух дзяцей, малявала дываны на замову. Адзін з іх, напісаны ў 1963–1964 гадах, сын падараваў музею.
 
У Пастаўскім раёне даведаліся пра Іпаліта Ворсу, які, вярнуўшыся з ГУЛАГа ў родную вёсачку, працягваў пісаць дыванкі, але на пасцельнай бялізне – так ён прызвычаіўся ў лагеры.
 
Ёсць у фондзе Заслаўя і работы Фёдара Сухавілы, які ў маленстве сустракаўся з Драздовічам, бачыў, як той маляваў, і натхніўся.

Геніяльная прастата

Безумоўна, прызначэнне маляванак – упрыгожваць хатнія пакоі, але гэта яшчэ і выдатны падарунак на тое ж вяселле, лічы – абярэг. Вешалі такія дываны на самым бачным месцы на сцяне, таму іх яшчэ называюць насценнікамі, альбо па-сучаснаму – інтэр’ернымі карцінамі.
 
muzej maljavanki zaslavl foto 5
Вучоныя вызначаюць некалькі перыядаў развіцця распісных дываноў. У 1920–1950-я гады яны ствараліся ручным спосабам. Мастакі, галоўным чынам самавукі, вандравалі па вёсках і пісалі маляванкі па замове за грошы ці проста за ежу з прытулкам на час працы.

Калі запыт на такое мастацтва павялічыўся, прадпрымальныя людзі пачалі вырабляць іх масава. Зразумела, што фабрычныя ці арцельныя дыванкі ўжо не маюць той каштоўнасці, як вядомыя нам аўтарскія, але і яны ёсць у фондах музея.
 
У 1970-я гады прафесійныя мастакі зацікавіліся тэмай маляваных дываноў. Пачалі іх збіраць, ладзіць пленэры па стварэнні новых. Да гэтай добрай справы далучыліся і педагогі, сталі вучыць дзяцей наіўнаму мастацтву.
 
Калі ўпершыню бачыш распісныя дываны, здаецца, што гэта створана дзіцем, да таго ж іх называюць «маляванкамі» – нiбыта мастацтва несур’ёзнае. Чаму рэчы, якія ў хатах простых незаможных вяскоўцаў выконвалі дэкаратыўна-прыкладную функцыю, сталі шэдэўрамі? Мой адказ такі: усё геніяльнае – проста. А яшчэ яно роднае – сваё, шчырае, таму адгукаецца ў сэрцы; свабоднае ў колерах, сюжэтах – таму кідаецца ў вочы. У іх – рай і мары нашых продкаў. І наша сувязь з імі моцная.

muzej maljavanki zaslavl foto 6

Хто ведае, можа, у якой вясковай хаце, на гарышчах ці ў куфрах, знікаюць распісныя дываны – ратуйце іх для сябе і нашчадкаў.

Як Балошкі сталі Валошкамі

Пра памылку, якую выявілі падчас стварэння экспазіцыi, расказала Ксенія Сямашка, намеснік дырэктара па навуковай рабоце музея-запаведніка. У кнізе паступленняў у асноўны фонд пазначана, што дыванок з млынам 1936 года створаны Язэпам Драздовічам для сясцёр Валошак. Калі сталі апісваць яго (атрыбуціраваць – на прафесійнай мове), у адной з друкаваных крыніц выпадкова ўбачылі публікацыю Вячаслава Букі, прафесара з Гродна. Ён паведаміў, што гэты дыван належыў яго сям’і, а прозвішча сясцёр не Валошкі, а Балошкі.
 
Ксенія Уладзіміраўна выказала здагадку, што, магчыма, перадаючы дыван у музей, незнарок змянілі літару Б на В. Усё ж «валошкі» – гэта так па-беларуску!
 
muzej maljavanki zaslavl foto 7
Супрацоўнікі музея ў дзённіках Драздовіча знайшлі пацверджанне таму, пра што казаў Вячаслаў Бука. Мастак пісаў, што ў пятніцу, 26 чэрвеня 1936 года, ён скончыў у Ляскаве чацвёртую работу для сям’і Балошак з пяццю паненкамі. Апошні дыванок якраз той, які шукалі: з двума букетамі паабапал гатычнага акна з начным відам на вадзяны млын. «Дзяўчаткі-сёстры цешацца: цяпер наша хата – музей», – занатаваў Драздовіч.

Сапраўды, з сям’ёй Балошак мастак сябраваў, часта ў іх бываў. Ён – вандроўнік, якому вельмі хочацца да некага прытуліцца.
 
Класічная маляванка рабілася на чорным фоне: ён кантрасны, дзякуючы гэтаму фарбы на ім выглядаюць больш ярка і заўважна. У цэнтры маляванага дывана маглі быць таксама кветкі ці нейкі сюжэт (напрыклад, жывёліны, закаханыя, райскі сад), а абрамляла яго рамка, часцей у выглядзе кветак ці раслін. Кветкі, якія паўтараліся, у асноўным стваралі з дапамогай трафарэтаў, ці штампаў. Выразаліся яны з самых розных матэрыялаў, нават з бульбы.
 
Маляванкі былі розных памераў. Дыван – з двух саматканых палотнаў. Паўдыван – з аднаго, а макатка, самая маленькая, з паловы яго.
 
 
| Святлана КІРСАНАВА, газета «7 дней».
| Фота Надзеі Андрэйчык і БЕЛТА.