Навіны
10 пытанняў пра расліны

Азірніся — вакол цябе расліны! Хочаш даведацца пра іх больш? Напрыклад, навошта дрэвам лісце альбо чаму пчолы любяць не ўсе кветкі? Якое дрэва ў Беларусі самае старое? Як дыхаюць расліны на дне рэк і азёр? Ці жылі б мы без раслін, чаму пахнуць кветкі, або ці баіцца хлеб марозу, ці існуе папараць-кветка, чаму вада «цвіце»…
Што адкажаце на гэтыя пытанні? Ну вось і нагода выправіць сітуацыю з дапамогай кніжкі «10 пытанняў пра расліны» з серыі «100 пытанняў пра Беларусь» (аўтар праекта – Алесь Бадак).
Яно вядома, што асноўнымі лісцевымі раслінамі нашай краіны з’яўляюцца дуб, бяроза, вольха, граб, ясень, таполя, ліпа, рабіна, клён; што ў лясах і парках пераважаюць хвойныя дрэвы – высокія стройныя сосны і разгалістыя елкі. Але «навошта нам столькі дрэў?» – так гучыць, напрыклад, сёмае пытанне кнігі. Вось і пацікавімся…
А каб яшчэ больш падсілкаваць жаданне пагартаць старонкі гэтай невялічкай кнігі, прывяду пару фактаў, звязаных з… выкарыстаннем некаторых частак раслін у якасці гаручага. Аказваецца, у Кітаі ёсць дрэва сіндора клабра, вадкасць з якога ўзгараецца гэтак жа хутка, як і нафта. А сок бразільскага малачаю, алей эўкаліптаў (у Японіі), ужытыя ў якасці паліва, нават выдзяляюць куды менш шкодных рэчываў, чым бензін. Яшчэ больш дзіўных фактаў знойдзем у кнізе пра расліны, што звязаны з нашай краінай.
- 124

