Навіны
Летнія навіны з Прошкаўскай сельскай бібліятэкі


У ліпені для дзяцей былі аформлены выставы-рэкамендацыі ”Вось дык кніга!“ і ”Чтобы летом не скучать - выбирай,что почитать“, якія знаёмілі з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў. Да 125-годдзя з дня нараджэння земляка-авіяканструктара П.В.Сухога дзейнічае выстава ”Взлётная полоса.Павел Сухой“.


”Хлеб усяму галава“- пад такой назвай прайшла ў бібліятэцы пазнавальная гадзіна. Падчас мерапрыемства дзеці пачулі шмат цікавага: чаму трэба шанаваць хлеб, які доўгі шлях праходзіць зерне з поля да нашага стала, якую вялікую працу павінны рабіць кожны дзень хлебаробы. Бібліятэкар расказала і пра Ленінград у гады блакады, калі хлеб быў практычна адзіным харчаваннем, сімвалам жыцця і барацьбы. Гучалі вершы пра хлеб, а дзеці малявалі малюнкі па тэме мерапрыемства і рабілі аплікацыі.

Весела і цікава прайшла літаратурна-гульнёвая праграма ”Ушки на макушке“.
Напачатку мерапрыемства бібліятэкар зрабіла агляд навінак дзіцячай літаратуры і перыядычных выданняў, правяла літаратурную віктарыну ”Всё про уши“ і гульню ”Глухой телефон“. Затым адправіліся на вуліцу, дзе прынялі ўдзел у розных эстафетах і гульнях ”Превратились ушки“ і ”Это кто“. Дзеці з зарадам бадзёрасці добрага настрою пакідалі бібліятэку.
- 189

