Навіны
Пазнавальныя пасядзелкі ў Дзеркаўшчынскай бібліятэцы

Летам актыўнымі наведвальнікамі бібліятэкі з'яўляюцца дзеці. Для іх у Дзеркаўшчынскай бібліятэцы ў ліпені былі праведзены мерапрыемствы.
Гадзіна добрых манер “Нам без дружбы не прожить, дружбой нужно дорожить” прайшла ў сяброўскай і вясёлай атмасферы. На мерапрыемстве дзеці разважалі пра сяброў і сяброўства. Вызначылі, як па слоўніку тлумачыцца слова “друг”, пазналі шмат прыказак і прымавак на ўзгаданую тэму, чыталі вершы пра сяброўства і добрыя паводзіны. А каб не было сумна, адгадвалі загадкі, аказвалі на пытанні міні-віктарыны. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі пачастунак і добры настрой.
Гістарычнае дасье “Павел Сухі: авіяканструктар ХХ стагоддзя” было прыўрочана да 130-годдзя з дня нараджэння вядомага ўраджэнца Глыбоччыны. Юным чытачам бібліятэкар распавяла пра жыццё і дзейнасць авіяканструктара, пра распрацаваныя самалёты і ноу-хау, якія былі прыдуманы канструктарамі КБ "Сухой". Быў узгаданы музей П.В.Сухога у школе №1 г. Глыбокае. Некаторыя з прысутных наведвалі гэты музей і з цікавасцю расказалі пра ўбачанае і пачутае ў школьным музеі.
Бука В.В., заг. Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі.
- 98

