Навіны
Свята вёскі Лучайка

Свята вёскі – нагода для тых, хто пакінуў родны дом, прыехаць на сустрэчу з роднымі і сябрамі, успомніць маладыя гады, наведаць бацькоўскую хату. Але найперш гэта свята для людзей, якія жывуць і працуюць на роднай зямлі.
26 ліпеня адбылося свята вёскі Лучайка Залескага сельскага савета. Вядучыя мерапрыемства бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі Ганна Гаравая і загадчык Запрудскага дома фальклору Анжэла Жалткевіч вялі размову пра гісторыю вёскі, яе жыхароў.
З прывітальным словам выступілі старшыня Залескага сельскага савета Заяц Б.І. і намеснік дырэктара УП ”Мярэцкія“ Дубоўка В.В., якія сказалі шмат добрых слоў у адрас жыхароў вёскі і ўручылі памятныя падарункі старэйшым жыхарам , лепшым працаўнікам, шматдзетным сем'ям. Дарэчы, падарункі атрымалі ўсе жыхары вёскі!
Была арганізавала выстава краязнаўчых матэрыялаў ”Вёска мая, я часцінка твая“, а музычныя віншаванні дарылі І.Альхімовіч, В.Мурзіч, Т.Калантай, В.Пятроўская, Т.Бельскі, К.Шырэй.
Ад імя жыхароў выступіла Самуйлік Ія Антонаўна, якая шчыра падзякавала арганізатарам мерапрыемства і пажадала усім моцнага здароўя і добрага настрою.
- 203

