Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 41

Тыдзень 41

Месяц 643

Усяго 260,159

 Stroitelstvo 00

 85 год Глыбоцкаму раёну

З архіва Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі

2012 год

БУДАЎНІЧАЕ ЎНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА “ПМК – 48”

 

podsvile ПМК 48 З арганізацыяй  ў кастрычніку 1959 года БРУП “ПМК-48” пачаўся перыяд бурнага развіцця Падсвілля. Узначальваў яго да студзеня 1961 года Мацюшын Сяргей Цімафеевіч, затым Глінскі Генадзь Мікалаевіч. Калектыў складаўся з 40 чалавек. ПМК-48 мела свой вытворчы ўчастак:  пілараму, кузню, сталярку, мехмасцярскія. Арганізацыя займалася будаўніцтвам жывелагадоўчых комплексаў, сельскагаспадарчых і адміністратыўныя будынкаў, клубаў, дзіцячых садкоў.  

 У 1967 г.  БРУП “ПМК-48” узначаліў Татарынаў Петр Васільевіч. У 1970 г. будаўнічы ўчастак пераіменаваны ў МСО, з 1978 года – у “МПМК-31”.

Аб’ем будаўнічых работ прадпрыемства павялічваўся разам з бурным развіццём Глыбоцкага раёна. Умацоўвалася вытворчая база. Быў узведзены свой цэх жалезабетонных вырабаў, пабудавана новая вялікая піларама, адкрыты сталярны цэх. У 1972 г. у весцы Пліса пабудавалі асфальтна-бетонны завод, які пазней стаў самастойнай арганізацыяй “ДБ ПМК” (СПМК). Павелічэнне вытворчых магутнасцей адразу сказалася на тэмпах і якасці будаўніцтва. Вялася значная работа па дабраўпарадкаванню пасёлка, будаваліся шматкватэрныя дамы, дзіцячы сад-яслі. Працоўны калектыў налічваў на той час каля 300 рабочых. Калектыў папаўняўся маладымі кадрамі. Каб не было “цякучкі”, пабудавалі інтэрнат (1967) на 50 месцаў. Затым пачалі будаваць жылле для сваіх рабочых — 8-мі, затым 16-кватэрны дамы па вул. Будаўнікоў (былы завулак Лясны) (1969). 

Перыяд, калі МПМК-31 узначальваў Татарынаў П. В. — самым бурны у гісторыі прадпрыемства. Петр Васільевіч шчыра любіў сваю працу і быў зацікаўлены аб’ёмамі, якасцю выконваемых работ, дабрабытам сваіх рабочых. ПМК вырасла як прадпрыемства, дасягнула самых вялікіх аб’ёмаў будаўнічых работ, рэгулярна перавыконвала планы пяцігодак. За дасягнутыя поспехі Татарынаў П. В. узнагароджаны медалем “ За доблесны труд”, ордэнам “ Знак Почета”, шматлікімі граматамі.

Пётр Васільевіч — удзельнік партызанскага руху, сувязіст-разведчык партызанскага атрада імя Р. К. Арджанікідзе брыгады імя М. В. Фрунзе. Узнагароджаны медалём “За адвагу”.

 З 10.02.1987 года “МПМК-31” перайменоўваецца ў “МПМК-48” і ў 1988 г. яго ўзначальвае Каляда Аляксандр Ільіч. Канец 80-х для прадпрыемства будзе, як і для ўсей краіны, цяжкім у эканомічным стане. Са снежня 1991 г. МПМК-48 кіраўнік арганізацыі — Ціхановіч Барыс Аляксандравіч. Колькасць рабочых дасягнула 200 чалавек. На бюджэтныя сродкі ў 1992 г. быў пабудаваны дом для перасяленцаў пасля аварыі на ЧАЭС.

З 1999 года будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “ПМК-48” узначальваў Садоўскі Яўген Яўгенавіч, які аддаў прадпрыемству 25 год. З 1976 года працаваў інжэнерам-энергетыкам, з 1996 года – намеснікам дырэктара. Кожух С. П. прыклаў шмат высілкаў, каб эканамічны стан прадпрыемства палепшыўся. Калектыў вырас да  280 рабочых. Павялічыліся аб’емы работы.

Новы кіраўнік ПМК-48 Андрэй Уладзіміравіч Сясіцкі ўзначаліў будаўнічую арганізацыю ў 2017 годзе. Да гэтага працаваў майстрам, прарабам. Добра ведае ўсе складанасці, але разумее, як утрымацца на будаўнічым рынку. Пад яго кіраўніцтвам За дасягненне ў 2022 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў прадпрыемства "Глыбоцкая перасоўчая механізаваная калона-48" занесена на абласную Дошку гонару. 

Сучаснае камунальнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства "Глыбоцкая ПМК-48" працуе пад кіраўніцтвам Касцюка Юрыя Аляксандравіча  (2025) .