Навіны
25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай аховы Беларусі

25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай аховы Беларусі.Напярэдадні гэтага свята ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” Глыбоцкай раённай бібліятэкі і яе кіраўнік Жанна
Юркевіч наведалі Глыбоцкі РАНС з літаратурна-музычнай імпрэзай “Для вас нашы вершы і песні”. Напачатку сустрэчы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Зайкоўская Дар’я правяла цікавую экскурсію па адрамантаванаму будынку пажарнай часткі. Удзельнікі студыі даведаліся аб працы пажарных, пра іх адпачынак, заняткі спортам. Затым пажарныя паказалі, як за некалькі хвілін, у выпадку надзвычайнай сітуацыі ,спраўляюцца надзець ахоўны касцюм і выехаць на пажар.
Алег Салодкі, намеснік начальніка Глыбоцкага РАНС, правёў гутарку на тэму “Прадухіленне няшчасных выпадкаў”.
Бібліятэкар Глінская Іна падрыхтавала невялікі агляд літаратуры “Каб жыццё было бяспечным” і раздала ўдзельнікам студыі паэтычнай творчасці лістоўкі пра правілы пажарнай бяспекі. Затым для супрацоўнікаў РАНС у выкананні ўдзельнікаў студыі прагучалі вершы, байкі, песні. А усёй душы жанчыны павіншавалі супрацоўнікаў РАНС , пажадалі здароўя і спакойнай службы.

- 136

