Навіны
Чыгунка пад Свілай

Ці ведеце вы, калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі з'явілася чыгунка?
27 снежня 1862 года. Менавіта ў гэты дзень пачаў эксплуатавацца ўчастак чыгуначнага пуці з Санкт-Пецярбурга ў Варшаву. Яго адрэзак Парэчча-Гродна стаў першай чыгуначнай лініяй, пракладзенай на беларускай зямлі і чацвёртай па ліку дарогай, якую пачалі будаваць у Расіі (пасля Царскасельскай, Пецярбургска-Маскоўскай і Варшава-Венскай).
А ўжо на пачатку 20-х гадоў ХХ ст., калі быў пабудаваны мост праз раку Шоша, наладзіўся штодзённы рух цягнікоў ад Вільні праз
Крулеўшчыну да станцыі Загацце, што была на мяжы з Савецкі Саюзам. Будаўніцтва чыгункі ішло хутка і з’явіліся чыгуначныя станцыі: Загацце, Кульгаі, Палевачы, Зябкі, адпаведна назвам суседніх вёсак. За некалькі кіламетраў ад сучаснай станцыі Падсвілле была вёска Свіла. Шляхам дадання прыстаўкі пад- утварылася назва новай станцыі – Падсвілле.
На фота – выпрабаванне пабудаванага маста. Каб праверыць, ці вытрымае мост праз раку Шоша нагрузку, на яго зацягнулі два паравозы.
Станцыі на адрэзку чыгункі, што праходзіла праз Глыбоччыну, будавалі двух відаў. Станцыі 3-га класа, ці як іх называлі “асноўныя”, будавалі з цэглы, а 4-га класа (лінейныя) узводзілі з дрэва. На станцыях абавязковымі былі: будынак пошты, лямпавая (дзе ліхтары запраўлялі газай), асобныя службовыя памяшканні каменданта, агента службы руху цягнікоў і тэлефаніста. Асобна будавалася зала чакання цягнікоў, якая павінна ацяпляцца ў зімовы перыяд. Усе жылыя і службовыя памяшканні былі “полностью меблированы и снабжены билетными ящиками и штемпелями, весовым оборудованием, брезентами, огнегасительными приборами, сигнальным инвентарём, инструментами, кочергами, мётлами…”.
Вакол вакзала прадпісвалася высаджваць дрэвы, якія б ратавалі пасажыраў у летнюю спёку. Да кожнай станцыі былі падведзены вадаправоды. Ваду падавалі цагляныя воданапорныя вежы, якія на той час называліся “водоёмными зданиями”.

На сённяшні дзень нядрэнна захаваліся цагляныя будынкі на быўшых станцыях 3-га класа Загацце
і Зябкі.
Драўляныя забудовы станцый 4-га класа амаль не захаваліся, за выключэннем будынка станцыі Палевачы.
Улічваючы, што будаўніцтва раней вялося па зацверджаных тыпавых праектах, сёння магчыма толькі прадставіць, як выглядала чыгуначная станцыя Падсвілле ў пачатку ХХ стагоддзя.
Праз сучасную чыгуначную станцыю Падсвілле праходзяць грузавыя саставы і пасажырскія цягнікі.
На сённяшні дзень вандроўнікі могуць выбіраць 12 маршрутаў далёкага накірунку, з якіх 4 здзяйсняюцца штодня: Падсвілле — Мінск, Падсвілле — Віцебск, Падсвілле — Полацк, Падсвілле — Брэст. Пасажырапаток у год складае каля 9 тысяч чалавек.
Чыгункай дастаўляюцца пясок, друз, лес і іншыя матэрыялы на прадпрыемствы падсвільскай зоны.
- 97

