Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 31

Тыдзень 31

Месяц 633

Усяго 260,149

 Arhealogiya 1

 

Галоўны археалагічны помнік у  ваколіцах Падсвілля – гарадзішча VII ст. Свіла-1.

Вёў раскопкі гарадзішча  беларускі археолаг, доктар гістарычных навук Георгій Штыхаў. Ён адзначыў, што па памерах яно не ўступала гарадзішчу каля горада Полацка і было апорным пунктам крывічоў і ў часы Полацкага княства край перажываў росквіт. У курганах вёсак Перавоз, Свіла, Скрабянец сустракаюцца нават залатыя рэчы. Пасля крывавых войнаў ХVI – XVII ст. мясцовасць абязлюдзіла і зарасла лесам.

Svila Garadzishch GlybokaeГарадзішча і зараз лёгка знайсці, у народзе яго называюць Замкавай гарой. Яно знаходзіцца на пагурку на адлегласці 7 км ад г.п. Падсвілля на ўсход., недалёка ад вёскі Свіла-1. На гарадзішчы стаіць камень, побач праходзіць газаправод. Зяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, помнікам археалогіі . Шыфр № 213В000415.

Помнік археалогіі

     У раённым гісторыка-этнаграфічным музеі ёсць сціслае апісанне гарадзішча, якое колісь з'яўлялася апорным пунктам крывічоў пры асваенні імі но­вых зямель.
     Размяшчалася яно на высокім узгорку левага берага безымяннай рэчкі-пратокі, якая злучала невялікае возера з Пліскім. Пляцоўка (даўжыня - 100 метраў, шырыня - 80) умацавана трыма кальцавымі валамі і двума равамі. Выявіў яе ў 1893 годзе археолаг Ф. Пакроўскі, абследавалі гарадзішча Г.Штыхаў (1965 год), М. Ткачоў (1972) і іншыя археолагі.
     Пры раскопках выяўлены два грунтавыя пахаванні, абломкі гаршкоў, 2 скроневыя кольцы, наканечнік  стралы з двума шыпамі. Непадалёк ад пахавання — гаспадарчая яма, запоўненая чорнай зямлёй, у якой было многа абпаленага зерня. На дне ямы ляжалі рэшткі двух гаршкоў і адзін цэлы. У ім таксама было зерне жыта. У яме знойдзены наканечнік стралы, абломкі гаршкоў і гліняныя прасніцы.
     Гарадзішча каля вёскі Свіла-1-я з'яўляецца помнікам археалогіі”.                                                   

Крыніца: Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 8 мая. – № 36.

 

Scrabjaec Mogilnik GlybokaeЯшчэ адзін помнік археалогіі на тэрыторыі Падсвільскага сельсавета – курганны могільнік каля в. Скрабянец - перыяду ранняга сярэдневечча, X-XIII ст. Належыў усходнеславянскім плямёнам. Курганны могільнік складаецца з 200 насыпаў, змешчаных на невялікай адлегласці адзін ад аднаго, вышыня і дыяметр большасці з іх складае 1,2-3 м і 6-11 м адпаведна.  

Аб'ект археалогіі знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, значна пашкоджаны лесапасадкай, таму над паверхняй зямлі частка насыпаў малапрыкметная. Знайшоў у 1973 годзе Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў, абследавала ў 1981 годзе Людміла Уладзіміраўна Дучыц. Раскопкі не праводзіліся.

З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, Шыфр № 213В000416.

Margi Kurgan Glybocki rajon

 

Аматары археалогіі могуць наведаць курган каля в. Маргі, які размяшчаецца пры ўездзе ў вёску па дарозе з в. Баяры Падсвільскага сельсавета, на ўсходняй ускраіне прыдарожнага лесу, за 125 м на поўдзень ад дарогі. Курган уяўляе сабой насып круглай формы вышынёй 1,3 м, дыяметрам 3 м.

Быў выяўлены ў 1972 годзе Міхаілам Аляксандравічам Ткачовым, абследаваны ў 1981 годзе Людмілай Уладзіміраўнай Дучыц. Раскопкі на дадзеным помніку не праводзіліся, дакладная датыроўка, археалагічная культура і тып пахавальнага абраду не выяўлены.

Часцей за ўсё курганы аб'ядноўваюцца ў групы - курганныя могільнікі, колькасцю ад 2 да 200 насыпаў. Адзінкавыя (асобныя) курганы сустракаюцца вельмі рэдка, менавіта ў гэтым факце і заключаецца ўнікальнасць дадзенага археалагічнага аб'екта. Гарадзішча каля вёскі Маргі з'яўляецца помнікам археалогіі. Шыфр № 213В000396.

 

Крыніцы:

  • Шарыпкін, Р. Археалагічныя помнікі. - Гісторыя Залескага краю. - Глыбокае, 2002.
  • Зямля нашых продкаў. - Памяць [Текст]: гісторыка–дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / Беларус. энцыкл. : Б.І.Сачанка (гал.рэд.) і інш.; Маст. А.М.Хількевіч. – Мн.: БелЭн, 1995.– 454 с., іл. - С. 21-31. 
  • Помнік археалогіі // Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 8 мая. – № 36. 
  • Адкрытыя старонкі інтэрнет