Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 31

Тыдзень 31

Месяц 633

Усяго 260,149

 Charnevichy Kurgany 00 к

 З бібліятэчнага архіва

У V-VI ст. н.э. плямёны днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі знаходзіліся на апошняй стадыі патрыярхальна-радавога ладу. Пачаўся распад патрыярхальна-сямейнай абшчыны і зараджэнне тэрытарыяльнай сельскай абшчыны. Заселеныя кроўнымі сваякамі гарадзішчы сталі тормазам гаспадарчага прагрэсу і перашкаджалі асваенню новых зямель і гандлёваму абмену. У выніку гэтага плямёны днепра-дзвінскай культуры, культуры штрыхаванай керамікі і некаторыя іншыя пад уплывам інтэграцыйных працэсаў зліваюцца ў адну, якая атрымала назву банцараўскай культуры.

Банцараўская культура па сваім паходжанні з'яўляецца ўсходнебалцкай і існавала ў V-IX ст. Насельніцтва пакідаt патрыярхальна-сямейныя пасёлкі-гарадзішчы і ўтварае суседскія сельскія абшчыны. Для жылля выбіраюцца  адкрытыя селішчы ў зручных для вядзення гаспадаркі месцах. Гарадзішчы выкарыстоўваліся ў якасці сховішчаў. Пры раскопках банцараўскіх паселішчаў акрамя шматлікіх фрагментаў ляпнога гладкасценнага посуду з жарствой у цесце знаходзяць прылады працы, зброю, жалезныя нажы, сярпы, цуглі і шпоры, шылы, сякеры, наканечнікі дзідаў, іголкі, гліняныя прасліцы, зрэдку вырабы з косці, шмат ўпрыгажэнняў - падвескі, скроневыя кольцы, бранзалеты, шыйныя фыўні і інш. У той час у якасці сховішчаў часцей за ўсё выкарыстоўваліся старыя гарадзішчы.  

3 Х ст. тэрыторыя нашай сучаснай мясцовасці ўваходзіла ў склад Полацкага княства, аднаго з буйнейшых дзяржаўных утварэнняў Усходняй Еўропы. Помнікі таго часу прадстаўлены курганнымі могільнікамі каля в. Чарневічы. Гэтыя курганныя могільнікя з'яўляюцца помнікамі рэспубліканскага значэння, шыфр 213В000420. 

Курганный могильник-1, курганный могильник-2 периода раннего средневековья возле д. Черневичи  

(на 1,5 км на запад от деревни) – памятники археологии, датируемые X-XIII веками. Располагаются в лесном массиве, поэтому археологические объекты повреждены лесопосадкой и часть их над поверхностью земли малозаметна. Состоят из 30 насыпей на левом берегу реки Аута и 66 – на правом. Высота 1-3 м, диаметр 2-4 м. Вокруг курганов хорошо просматриваются канавки и перемычки. В 1938-39 гг. исследовали Елена и Владимир Голубовичи – было раскопано 79 насыпей. Из погребального инвентаря были найдены лепные и гончарные горшки, ножи, браслеты, кольца, стеклянные бусинки, серп, ключ и кости животных.

В 1981 году обследование памятников проводила Людмила Владимировна Дучиц. Источник

Charnevichy Kurgany 2 кУ курганах, якія знаходзяцца непадалёк ад вёскі Чарневічы, даследаваных А. і У. Галубовічамі пахаванні былі зроблены па абрадах трупаспалення і трупапалажэння на грунце ці ў яме. Пры трупаспаленнях рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў гаршчок або ссыпаліся на дно ямы і накрываліся перавернутым уверх гаршком. Трупаспаленні рабіліся і ў спецыяльных месцах, і на месцы ўзвядзення кургана.1

Сярод рэшткаў крэмацыі сустракаюцца рэшnкі ўпрыгажэнняў. Так, у адным з курганоў каля в. Чарневічы знойдзены чорныя шкляныя пацеркі з рознакаляровымі крапінамі, блакітныя 4пацеркі, падковападобныя фібулы (зашпількі для адзення ), фрагменты ажурнай шчытападобнай круглай фібулы (магчыма, скандынаўскай ), трапецападобныя падвескі бразготкі. У тым жа пахаванні выяўлены косці каня, цуглі і ўпрыгажэнні ад конскай збруі. У часы пераходу да абраду трупапалажэння прапаленыя косці не ссыпаліся ў кучку, а пакідаліся на месцы трупаспалення, таму ў такіх пахаваннях можна прасачыць і месца ўпрыгажэння на нябожчыку.

У адным з чарневіцкіх пахаванняў захаваліся каралі з дробных гліняных пацерак. Адзін са шнуркоў складаўся з падвойнага рада жоўтых доўгіх пацерак і з карычневай падвойнай шкляной пацеркі з белымі,3 жоўтымі і зялёнымі прожылкамі пасярэдзіне. 3 абодвух канцоў шнурка былі чатыры дробныя пацеркі з блакітнага шкла. Другі шнурок складаўся з 9 радоў гліняных пацерак. У пятым радзе бліжэй да канца было па адной трохвугольнай пацерцы з рэльефным упрыгажэннем жоўтага колеру. Такія ж пацеркі былі і на канцах шнурка.

Пасля прыняцця хрысціянства пахаванні рабіліся па абраду трупапалажэння. Нябожчыкаў клалі на спіну ў выцягнутым становішчы, рукі былі на поясе або адна на поясе, а другая выцягнута ўздоўж тулава. Сустракаюцца пахаванні, дзе рукі сагнутыя ў локцях, а кісці ляжаць на плячах. Арыентаваны нябожчыкі звычайна галавой на захад або на паўночны захад.

У курганах па абраду трупапалажэння знойдзена шмат упрыгажэнняў драцяныя бранзалетападобныя скроневыя кольцы, сярод якіх трапляюцца і з серабра. Такія кольцы ўпляталіся ў валасы або прышываліся да галаўнога ўбору над скронямі і з'яўляліся этнічнай прыкметай полацкіх крывічоў. Таму чарневіцкі курганны могільнік лічыцца пахаваннем крывічоў.

2Выяўлены таксама пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, разнастайныя каралі са шкляных пацерак сіняга, жоўтага ці зялёнага колераў, пярсцёнкі, бранзалеты, бразготкі, фібулы. Як правіла, у нябожчыкаў ( і ў мужчын, і ў жанчын ) на поясе быў ножык. Да паясоў мацаваліся амулеты-бразготкі, падвескі-конікі. Уадным з курганоў каля в. Чарневічы былі выяўлены амулет - ключык і касцяны грабеньчык. Пярсценкі, фібулы і бранзалеты трапляюцца не толькі ў жаночых, але і ў мужчынскіх пахаваннях. Каля ног нябожчыка, у некаторых выпадках ставіўся гліняны гаршчок.

Сярод выяўленых у чарневіцкіх курганах ўпрыгажэнняў асаблівую цікавасць мае калье з 9 радоў жоўтых дробных пацерак, ззаду гэтыя рады зыходзяцца ў адзін рад, і ўпрыгажэнне нагадвае сучаснае калье.

У чарневіцкіх курганах былі і шыйныя грыўні, якія складаліся з некалькіх кавалкаў бронзавага дроту і мелі плоскую зашпільку, якая заканчвалася кручком і пяцелькай, і грыўні з жалезнага дроту з накручанай на яго бронзавай тасьмой і з зашпількай, а таксама грыўні з сярэбранага дроту.

Цікава, што ў мужчынскіх пахаваннях захаваліся чарапы барана і авечкі. Магчыма, што рытуал пахавання побач з нябожчыкам галоў барана ці авечкі з"яўляецца нейкім мясцовым культам.

5

Сярод курганных насыпаў сустракаюцца і насыпы без слядоў пахавання, так званыя « пустыя курганы ». Так, у Чарневічах сярод 79 раскопаных курганоў 4 аказаліся «пустыя», у тым ліку адзін курган дыяметрам 19 м і вышынёй 3 м. Звычайна такія курганы насыпаліся ў рытуальных мэтах або ў памяць аб загінуўшых на чужыне.   htps://www.bibliofond.ru/view.aspx?id=805745

Так выглядалі нашы продкі (паводле археалагічных даследванняў старажытных пахаванняў каля вёскі Чарневічы).

Распрацавала Бельская А.І,  настаўніца Чарневіцкай СШ.