Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-14

Зарегистрировалось:

137

Сёння 14

Тыдзень 303

Месяц 578

Усяго 260,094

 Shuneucy Mlyn 0

 

З бібліятэчнага архіва

Ад прадзедаў спакон вякоў
 нам засталася спадчына...

Нельга стаць патрыётам Айчыны, сапраўдным грамадзянінам сваей дзяржавы, не спазнаўшы гісторыі, культуры, традыцый таго краю, дзе нарадзіўся i вырас, дзе жывеш, працуеш, дзе жылі дзяды і прадзеды, дзе будуць жыць дзеці i ўнукі. Помнікі сівой мінуўшчыны... Праз смугу стагоддзяў распавядаюць яны пра жыццё далёкіх продкаў.  На такія помнікі старажытнасці багата i наша Глыбоччына.  

Сёння мы ўзгадаем пра адзін з помнікаў сельскай гаспадаркі XIX стагоддзя - вадзяны млын, які калісьці стаяў на рацэ Аржаніца, паміж вёскамі Шарабаі і Гірстуны, і быў неад'емнай часткай жыцця i быту сялян ycix навакольных вёсак і хутароў.

Паводле пepaпіcy 1897 года адной з буйнейшых валасцей Дзісненскага павету была Глыбоцкая. У воласці налічвалася 160 населенных пунктаў з 1875 дварамі. Сярод ix ёсць i веска Шунеўцы, у якой пражывала больш за 200 чалавек.    

Shuneucy Arzhanica Mlyn 1 Спакон вякоў заняткам селяніна было вырошчванне хлеба на замлі. Мяняўся час, праходзілі стагоддзі, вякі. Мяняліся ўстоі i жыццё людзей.  Дзякуючы навуковым вынаходніцтвам з'яўляліся новыя прылады працы і тэхніка, новыя сельскагаспадарчыя аб'екты. Адным з такіх вынаходніцтваў у Глыбоцкай воласці стаў млын, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя на рацэ Аржаніца, што ля вёскі Шарабаі.

Расказвае самая старэйшая жыхарка вёскі Гірстуны Юзэфа Адольфаўна Згірская:

- Калі я была яшчэ зусім малая, памятаю, як мы дзецьмі бегалі да рэчкі. Наша рака была тады, як нам здавалася, вельмі шырокай, асабліва ў час вясенняга павадка, калі выходзіла з берагоў. На месцы цяперашняга развалу стаяў вялікі млын. На самой рацэ стаялі заставы, якія збіралі ваду. На вадзе стаяла турбіна, якая прыводзіла ў дзейнасць увесь механізм млына. Нам вельмі цікава было глядзець, як ён працуе.

Бацька расказваў, што млын быў пабудаваны яшчэ пры цары Генералам. У Генерала быў двор, пакоі і 20 гектараў зямлі. Ён распараджаўся гэтай зямлёй, а людзей, якія ў яго працавалі, звалі дваракамі, Зямля ў нашых мясцінах была няўродная, таму жыў Генерал у асноўным з млыну. У пачатку XX стагоддзя зямлю і млын у Генерала адкупіў пан Міхаіл Цыбовіч. 

Працаваў млын безперапынна. Пры Польшчы млынаром быў Паўлюк Апевала. Некалькі разоў млын рамантаваўся. Вельмі многа людзей прывозілі сюды збожжа на падводах, а пазней, перад вайной i на машынах. Калі малолі зерне простым сялянам, плату бралі пудамі, а больш заможныя разлічваліся злотымі. Пані таксама была вельмі працавітая. Працавала разам з сялянамі закасаўшы рукавы. У 1939 годзе, калі Германія аб'явіла вайну Польшчы, пан Цыбовіч  з сям'ей з'ехаў, пакінуўшы i зямлю і млын

Калі скончылася Вялікая Айчынная вайна, пачала аднаўляцца сельская гаспадарка. У аpxiвах захаваліся дакументы  аб аднаўленні даваенных калгасаў. У выніку аб'яднання ў наваколлі некалькіх разрозненных гаспадарак у 1951 годзе ўтварыўся калгас "Парыжская камуна". Млын перайшоў ва ўласнасць калгаса.

Успамінае жыхарка вёскі Шарабаі Бервячонак Ядвіга Паўлаўна:

- Трыццаць год адпрацаваў мой бацька Апявала Павел, млынаром. Пачынаў яшчэ ў 30-я гады пры пану Mixaілy Цыбовічу. Млын на самой справе меў у той час для развіцця сельскай гаспадаркі вельмі вялікае значэнне. 3  блізкіх i далёкіх вёсак, людзі везлі зерне на наш млын. Была старая дарога, на якой выстрайваліся чэргі конных калёс і калгасных машын. Доход ад млына ішoў у дзяржаўную казну. Калі падвялі злектрычнасць, млын крыху перастроілі i падключылі пад ток.

Shuneucy Arzhanica Mlyn Пасля майго бацькі працавала яшчэ некалькі млынароў. Апошні з ix быў Міхалевіч Фёдар. Недзе каля 1970-га года, калі пачалі насыпаць новую дарогу i будаваць мост, млын пачаў развальвацца, а дзесьці ў 1975 годзе зусім перастаў працаваць. Стала меньш гаманліва і людна ў нашых мясцінах. Больш млын ніхто не рамантаваў i не аднаўляў. У цэнтральнай сядзібе калгаса, у вёсцы Зарубіна пабудавалі свой калгасны электрамлын. А пра наш, выдзяны, у хуткім часе забыліся зусім.

...Шкада, але гісторыя не прымае ўмоўнага ладу - што магло б быць, каб гісторыя пайшла іншай хадой? Захавайся сёння вадзяны млын у вёсцы Шарабаі, меў бы ён, на наш погляд, не толькі важнае сельскагаспадарчае значэнне, але i быў бы месцам цікавага, пазнавальнага адпачынку турыстаў i моладзі.

Работа калектыву Шунеўскай СШ.