Навіны
Свята Перамогі адзначалі ў Ломашах

Насычаным быў час напярэдадні Свята Перамогі для работніка Ломашаўскай сельскай бібліятэкі.
Бібліятэкар прымала ўдзел у дабрачыннай акцыі-віншавані “Памяць вялікай Перамогі”. Супрацоўнікі культуры Ломашаўскага сельсавета віншавалі з Днём Перамогі малалетніх вязняў Курмель Леанілу Дзянісаўну і Маісеенка Уладзіміра Пятровіча, жонак былых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Веру Мікалаеўну Папёл і Валянціну Ціханаўну Атрахімёнак. Для іх прагучалі песні і былі ўручаны падарункі.





З пачатку года ў Ломашаўскай бібліятэцы дзейнічае выстава літаратуры “Война. Страницы горькой памяти”,
прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. У рамках раённага бібліятэчнага конкурса “Дорогая сердцу книга о войне” бібліятэкар падрыхтавала выставу адной кнігі Б.Васільева “А зори здесь тихие”. Гэты твор карыстаецца папулярнасцю ў чытачоў, выклікае шчырыя пачуцці роспачы і адчаю ад разумення трагічнасцт той далёкай ваеннай пары.
Для вучнямі малодшых класаў бібліятэкар правяла інфармацыйную гадзіну “Большие маленький герои. Как животные приближали Победу”. Бо нават не многія дарослыя ведаюць, які вялікі ўклад унеслі жывёлы ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Разам з салдатамі службу неслі сабакі, коткі, коні, алені, галубы і многія іншыя. Тэма вельмі зацікавіла юных сяброў бібліятэкі.
Падчас святочнага мітынгу, які прайшоў на плошчы ля помніка загінуўшым землякам, выступіў і павіншаваў землякоў са святам Перамогі старшыня Ломашаўскага сельскага савета Франц Іосіфавіч Цярэшка. Прысутнымі былі ўскладены вянкі і кветкі да помніка. Для чатырох вучняў адбылася значная падзея – яны былі прынятыя ў дружныя піянерскія рады. Падчас акцыі “Жураўлі памяці” прысутныя “пусцілі” сімвалічных журавоў у неба над помнікам, на якім змешчаны 58 імён загінуўшых землякоў.





Бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі Спасібёнак М.В.
- 403

