Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

 9 маj 22 с

 

 

Prazaroki 09 1У прадсвяточны дзень святкавання  Вялікай Перамогі бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі сустрэлася з навучэнцамі старэйшых класаў мясцовай школы, каб падзяліцца ўспамінамі правядзення Святочных мерапрыемстваў 50-гадовай даўнасці, калі адзначалася 30-годдзе Перамогі ў Вялікай Ачыннай вайне. 

У той час арганізаваны паездкі вучняў на мемарыяльны комплекс “Прарыў”(ён тады нядаўна быў адкрыты). Сярод па-святочнаму прыбраных жыхароў Празарок панаваў прыўзняты настрой. У Доме культуры ладзілася ўрачыстая вечарына з ушанаваннем дзесяткаў ветэранаў, у якім прымаліPrazaroki Miting 1980 г ўдзел супрацоўнікі Празароцкага сельскага Савета, праўлення калгаса “Празароцкі”, настаўнікаў і вучняў.

Менавіта тады першы раз прагучала песня “День Победы”. (Сл.У.Харытонава,муз.Д.Тухманава). Адметна, што традыцыя святкавання гэтых памятных дзён захавалася і прадаўжаецца. 

Prazaroki GajdachenkoСярод прысутных вылучаўся ўжо досыць пажылы чалавек  з медалямі “За отвагу” і “За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 г.г.”. Гэта  -  Гайдачэнка Яўхім Міхайлавіч (1899 - 1978). Яўхім Міхайлавіч удзельнічаў у наступальных баях 2-га Беларускага фронту ва Усходняй Прусіі, быў паранены. У мірным жыцці быў ціхім сціплым служачым, працаваў старшынёй сельскага Савета, у Зябкаўскім сельпо, загадчыкам бібліятэкі. 

Prazaroki 09 3

Затым удзельнікі  сустрэчы азнаёміліся з трагічным лёсам Маціеўскага ФеліксаPrazaroki 09 3 Станіслававіча, 1916 г.н., жыхара в.Забалоцце. З першых дзён вайны ён папаў у варожы палон у г. Ліда.

Праўнучка Ф. С. Маціеўскага знайшла картку вязня канцлагера Шталаг-17 А (Аўстрыя), дзе значыцца, што Фелікс Станіслававіч памёр 06.02.1942 года. На радзіме засталася маладая жонка з дзіцем-немаўляткам, якую чакала няпростае жыццё ўдавы…

 Настаўнік гісторыі Сулімава М.А.  кранальна распавяла аб франтавых дарогах свайго бацькі – Буёнка Адольфа Іосіфавіча, 1925 г.н. , жыхара в.Псуя,  узнагароджанага Ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За отвагу”, іншымі значнымі ўзнагародамі. 

Prazaroki 09 4Prazaroki 09 5Школьнікі пазнаёміліся з краязнаўчымі матэрыяламі, звязанымі з тэмай Вялікай Айчыннай вайны на Празароччыне.

Бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі В.І.Бурэнь

08.05.2025 г.