Навіны
Відэа-экскурсія “Не забудзем ніколі!” у Бабічоўскай сельскай бібліятэцы-клубе

Відэа-экскурсія “Не забудзем ніколі!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін і 85-годдзя з Дня Перамогі прайшла ў Бабічоўскай сельскай бібліятэцы-клубе.
Гасцямі ўстановы былі вучні ДУА «Мярэцкаўская базовая школа Глыбоцкага раёна».
Бібліятэкар распавяла школьнікам пра помнікі Вялікай Айчыннай вайны, усталяваныя на Беларусі. Кожны з узгаданых у прэзентацыі помнікаў раскрывае маладым пакаленням беларусаў трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі нашай краіны, заклікае задумацца аб тым, якім быў кошт Перамогі і дзеля чаго трэба берагчы мірнае неба над галавой.


Вайткевіч Н.М., загадчык Бабічоўскай сельскай бібліятэкі -клуба
- 332

