Навіны
Юбілеі Глыбоччыны ўзгадалі ў Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы

85 год Глыбоцкаму раёну
18 лютага ў Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы адбылася літаратура-музычная гадзіна “Юбіляры Глыбоччыны 2025 года”.
Мерапрыемства было прыўрочана 85-годдзю ўтварэння Глыбоцкага раёна і юбілеям вядомых глыбачан.
На пачатку бібліятэкар пазнаёміла вучняў сярэдніх класаў Падсвільскай школы з гісторыяй Глыбоцкага раёна і асноўных этапах яго развіцця.
Асобна ішла гаворка аб вядомых ураджэнцах і жыхарах раёна, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіцце Глыбоччыны і Беларусі.
А іх не мала! Гэта – Язэп Корсак, Павел Сухі, Баляслаў Лапыр, Алесь Дубровіч, Віктар Ламака, Іван Волкаў, Фама Ляшонак, Ганна Зінкевіч, Браніслаў Грамакоўскі, Марына Шкерманкова. На працягу мерапрыемства гучалі вершы паэтаў і песні мясцовага кампазітара Б. Грамакоўскага.




Падрабязней пазнаёміцца з гісторыяй раёна і дзейнасцю вядомых глыбачан школьнікі могуць у Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы на кніжнай выставе “Юбіляры Глыбоччыны 2025 года”.
Каляга А.І., загадчык Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі.
- 273

