Навіны
"Юбілейная мазаіка. Студзень 2025 года"

85 гадоў Глыбоцкаму раёну

"Юбілейная мазаіка" – так называецца новая кніжная выстава, якая пачала дзейнічаць у Глыбоцкай раённай бібліятэцы. Выстава-юбілей зноў аб'яднае віноўнікаў урачыстасці. У яе экспазіцыі прадставім кнігі, звязаныя з юбілеямі. І не толькі пісьменнікаў, якія іх стварылі, але і прыемных значных падзей. Вось, напрыклад, сёння, 15 студзеня 2025 года...
85 гадоў таму, 15 студзеня 1940 года, утварыўся наш Глыбоцкі раён.
Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 15 студзеня 1940 гады з'явілася новая адміністрацыйная адзінка Вілейскай вобласці.
У склад раёна ўвайшлі горад Глыбокае, Глыбоцкая і частка Залескай воласці Дзісенскага павета.
Тэрыторыя раёна склала 592 кв. км з насельніцтвам 35 099 чалавек (у Глыбокім - 9650).

- 372

