Навіны
Беларуская выцінанка ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА падчас 19-й сесіі (г. Асунсьён, Парагвай) 4 снежня прыняў рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі" ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.Для звычайных беларусаў папера ў канцы XIX стагоддзя стала больш даступнай. У гэты час з'яўляецца ў побыце і ажурная, адмысловая выразка, якую ведаем як выцінанку. У залежнасці ад рэгіёна бытавалі розныя назвы: выразанка, выстрыганка, выбіванка. Карункамі з белай, чорнай і каляровай паперы гаспадыні аздаблялі вокны, сцены, паліцы, абразы, люстэркі, куфры.
- 247

