Навіны
Гадзіна цікавай сустрэчы “У свеце талентаў і захапленняў” адбылася ў Падсвіллі

Гадзіна цікавай сустрэчы “У свеце талентаў і захапленняў” адбылася ў чытальнай зале Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.
Галоўнай гераіняй стала Людміла Марговіч. Ад матулі і бабулі пераняла любоў да навакольнай прыроды Людміла Васільеўна. З дзяцінства было жаданне даведацца як мага больш пра разнастайнайныя травы і кветкі, іх лекавыя асаблівасці.
Гэта цікаўнасць прывяла да таго, што Людміла Васільеўна збірае зёлкі ў лесе і полі, сама вырошчвае іх і складае адмысловыя лекавыя зборы.

Госці мерапрыемства атрымалі практычныя рэкамендацыі аб часе збору раслін, правілах ашчаднага збору і захавання сыравіны.
Пасля плённай гутаркі адбылася дэгустацыя духмяных і карысных травяных збораў.


Чытачкі і госці Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі засталіся задаволенымі сустрэчай. Яны ўдзячны Людміле Марговіч за тое, што тая, падзялілася сваімі ведамі і вопытам, вывела на сцяжынку, якая вядзе да здароўя!
Іван Цвірка
Шчаслівым я хадзіў ўсяго тры дні
Тры дні з вялікім, радасным адчаем
Гарэлі нашы вочы, бы агні,
І ўсе тры дні мяне паіла чаем.
А чай той горкі мёдам мне здаваўся,
Салодкім мёдам, п’яным, нібы хмель.
Пачуццямі мой розум напаўняўся,
І шчок тваіх кахаў я акварэль.
І хмель той па ўсім целе разліваўся
І шызым туманом мне вочы засцілаў…
Імгненне… Пацалунак… Я прызнаўся…
Я ахмялеў ад шчасця, я прапаў…
***
Прайшлі тры дні… Няма ўжо больш адчаю –
Быў выпіты апошні кубак чаю.
- 490

