Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 25

Тыдзень 169

Месяц 444

Усяго 259,960

140423

 

   Prozor busl uch   У час  летніх канікул для малодшай групы ўдзельнікаў аздараўленчага лагера “Празоры” пры Празароцкай дзіцячы сад - сярэдняй школе ў  мясцовай  сельскай бібліятэцы праведзена экалагічная гадзіна “Над Белай Руссю – белы бусел”. Назва гэтай цудоўнай агульнавядомай птушкі пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь – Белая Русь. Белы бусел з’яўляецца яе крылатым сімвалам . А яшчэ ён прыносіць у дом удачу, дзяцей і нават шчасце : “Не згарыш ніколі, браце, калі бусел ёсць на хаце”.

      Дзеці пазнаёміліся з паданнямі, вершамі і казкамі беларускіх пісьменнікаў, героямі якіх з’ўляюцца буслы . “30 цікавостак  пра бусла” Аксаны Спрынчан і факты з жыцця “боці” ў прыродным асяроддзі заслугоўваюць увагі. Напрыклад , буслы ядуць многа і хутка. Іх меню даволі разнастайнае – буйныя насякомыя і іх лічынкі, рыба, жабы, змеі , мышы і краты. Так адна асобіна  за гадзіну з’ела 44 мышы, 2 хамякі і 1 жабу. Другая – усяго за хвіліну злавіла 25 конікаў і 77 дажджавых чарвякоў. Жыве гэта птушка да 30 гадоў і  за звычай штогод  вяртаецца  гнездаваць на тое месца  або паблізу яго. Беларусь уваходзіць  у пяцёрку краін, якія найбольш даспадобы гэтым прыгажунам. Прысутныя яшчэ навучыліся , дзякуючы аповеду Рыгора Барадуліна , нязлосна цвяліцца (дражніцца ) з буслом: “Бусел-бусел-клекатун, схапіў жабу за каўтун, валачыў,валачыў і ў балоце памачыў”, “Буцян, буцян, круці кола, дам курыцу на Міколу”.Prozor busl v

         На экалагічнай гадзіне бібліятэкар прадставіла звесткі і пра чорнага бусла : агульныя з белым звычкі, “манеры”, асаблівасці палёту, бацькоўская клапатлівасць і адрозненні-  у  афарбоўцы  пер’я, па словах В.Гардзея “любіць глуш і векавыя нетры”. Пра паходжанне чорных буслоў  юныя карыстальнікі бібліятэкі даведаліся з гучнага чытання казкі Міхася Пазнякова “Чорныя буслы”.

                                                                          Бібліятэкар     В.І.Бурэнь