Навіны
Гадзіна грамадзянскасці “Закон нашей жизни” да Дня Канстытуцыі

Гадзіна грамадзянскасці “Закон нашей жизни” да Дня Канстытуцыі адбылася ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы.
Яе ўдзельнікамі былі сябры падлеткавага клуба “Ровесник”. Падлеткаў запрасілі не ў бібліятэку, а ў Падсвільскі сельскі савет.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адзначыла што сёлета адзначаецца 30-годдзе Канстытуцыі незалежнай суверэннай краіны. Вучні пазнаёміліся са структурай дакумента, абмеркавалі прызначэнне і ролю асноўнага Закона краіны ў сучасным грамадстве, асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік справамі Падсвільскага сельскагага савета Чарная Святлана Пятроўна і інспектар Канцыял Алёна Валянцінаўна пазнаёмілі падлеткаў з фунцыямі сельсавета, асноўнымі накірункамі работы, вызначылі кола пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіць у кампетэнцыю супрацоўнікаў дзяржаўнага органа, правялі экскурсію па самой ўстанове.
Супрацоўнікі Падсвільскай бібліятэкі ўжо традыцыйна праводзяць такія часы грамадзянскаці разам з работнікамі мясцовага сельсавета і ўпэўнены, што гэта адна з найцікавейшых форм выхаваўчай работы, калі маладыя грамадзяне ведаюць установу сваёй мясцовасці, якая дапамагае рашаць пытанні жыхароў пасёлка.
Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.
- 314

