Навіны
Фальклорнае свята “Как на масляной неделе…” прайшло ў Карабах

14 сакавіка для дзяцей пачатковых класаў Карабоўская сельская бібліятэка-клуб сумесна са школай правялі фальклорнае свята “Как на масляной неделе…”
Вучні пазнаёміліся з адным з самых любімых народных святаў -- "дарагой госцяй" Масленіцай. Даведаліся, што святкуецца Масленіца на працягу тыдня, за якім пачынаецца Пост. Кожны дзень тыдня мае сваю назву. І вось з жартамі, песнямі, гульнямі, скокамі дзеці ўспамналі, або прыдумывалі, назвы гэтых дзён. Разам з настаўнікамі вызначалі рацэпты бліноў, самастойна начынялі іх прысмакамі. Весела узгадвалі даўнейшыя народны гульні.





Свята прайшло ў вясёлай абстаноўцы і выклікала станоўчыя эмоцыі ва ўсіх прысутных. Закончылася яно вясёлым кірмашом.
Вельмі прыемна, што актыўнымі ўдзельнікамі свята былі сябры аматарскага аб’яднання “Акварэль”, якое працуе пры Карабоўскай бібліятэцы-клубе.
Чырвоная Г., акампаніятар Карабоўскай бібліятэкі-клуба
- 304

