Навіны
Невычэрпная крыніца фантазіі і прыгожых узораў – вышыванкі Таболіч Ганны Рыгораўны

З пачатку сакавіка наведвальнікі Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі могуць пазнаёміцца з выставай “Невычэрпная крыніца фантазіі і прыгожых узораў”. Выстава не кніжная, а творчая! На ёй прадстаўлены вышываныя работы Ганны Рыгораўны Табола.
Кожны выраб – сапраўдны шэдэўр. Гладдзю, крыжыкам вышывае тое, што бачыць вакол сябе – птушак, жывёл, кветкі і розныя арнаменты на ручніках. Калі глядзіш на вырабы Ганны Грыгор’еўны, нельга не захапляцца іх прыгажосцю, майстэрствам выканання.

Ганна Рыгораўна нарадзілася ў мястэчку Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці. Вышыўкай захаплялася з дзяцінства. У 1983 годзе з сям’ёй пераехала ў Дзеркаўшчыну, дзе пражывае і зараз. На новым месцы, акрамя працы, яна стараецца знайсці час і для любімай справы. У вольны час вышывае, вяжа пруткамі і кручком. Такое майстэрства – назаўжды!




Адбелены расой
Ручнік – жыцця аздоба.
На ім не раз хлеб-соль
Сустрэнуць часам добрым.
Кранецца струн смычок,
Вяселле ўзрушыць хату, –
На грудзі праз плячо
Ручнік павяжуць свату.
У новы ўвойдуць дом,
Каб там пражыць да скону,
Як продкі, ручніком
Акутаюць ікону.
Хто сэрцам не маўчыць, –
З мінуўшчынай гаворыць, –
Раскажуць шмат аб чым
На ручніку узоры...
Станіслаў Валодзька "Ручнік"
Загадчык Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі Бука В.В.
- 319

