Навіны
Сустрэча з Таісіяй Роліч адбылася ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

Паэтычная гадзіна "Мой сонечны май", якая прайшла ў чытальнай зале Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі, была прысвечана Таісе Міхайлаўне Роліч. Гасцямі сустрэчы з таленавітай зямлячкай сталі вучні старэйшых класаў.
Таіса Міхайлаўна Роліч – прыгожая, светлая, добрая жанчына, ў жыцці не прыпыняецца ні на крок і знаходзіцца ў пастаянным пошуку. Яна малюе карціны, піша вершы і мае два ўласных вершаваных зборніка. Яе паэтычныя радкі сталі словамі песень, напісаннымі мясцовымі кампазітарамі – Вольгай Лубчонак, Ганнай Шакола, Уладзімірам Бурэнём і Ірынай Харэвіч. Песні пастаянна гучаць на сцэнах паселка і раёна і радуць слухачоў шчырымі тэкстамі.
Таіса Міхайлаўна распавяла прысутным аб цікавых фактах з уласнага жыцця, шляхах абрання прафесіі, аб крыніцах сваёй творчасці. Падлеткі прачыталі вершы паэтэсы і праслухалі песні на словы Таісіі Михайлаўны.
Госці сустрэчы зрабілі выснову, што калі чалавек сам імкнецца вызначыць і ракрыць сваі таленты, то вакол яго абавязкова ўтворыцца творчае асяроддзе і цікавая атмасфераю.



Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.
- 314

