Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

 Glubochane

  

#Ведай нашых

У наш час Глыбокае, сярод іншага, славіцца сваімі кавалямі. Вуліцы горада ўпрыгожваюць шматлікія ўзоры мастацкай коўкі і сапраўдныя скульптурна-дэкаратыўныя кампазіцыі. Шмат у чым гэта стала магчымым дзякуючы нашаму земляку Аляксандру Сяргеевічу Дубіна, былому віцэ-прэзідэнту Саюза кавалёў СССР, намаганнямі якога на Глыбоччыне была адроджана кавальская справа.

 

Дзяцінства

Аляксандр Дубіна стаў кавалём не па спадчыне, а па абставінах, якія склаліся ў жыцці і па нейкай падсвядомай цязе да металу. Нарадзіўся ён на Глыбоччыне ў вёсцы Запруддзе 11 жніўня 1953 года. Даводзілася, як усім вясквым дзецям, дамагаць бацькам па гаспадарцы і з маленства працы не баяўся.  З дзяцінства меў мастацкія здольнасці і малюнкі добра ўдаваліся. Выйграны бацькам у латарэю фотаапарат далучыў хлапчука да свету фатаграфіі. 

Працавітасць і творчы падыход да любой справы дапамагалі ў школьныя годы. Цяга да ведаў і добрая вучоба, грамадская актыўнасць і багатае сяброўства фарміравалі асобу з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Жыццё студэнта Віцебскага політэхнічнага тэхнікума таксама было цікавым. Сястра Таісія Сяргееўна прыпамінае: "У тэхнікуме Саша актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх конкурсах, акцыях. Ён па жыцці быў энтузіяст і арганізатар. Паспяваў не толькі вучыцца, але і наведваць кулуб вясёлых і знаходлівых. Нават быў назначаны капітанам каманды”.

Менавіта падчас службы ў арміі (праходзіў службу пры штабе паветраных войск, г.Баранавічы), калі займаўся мастацкім афармленнем часці, Аляксандр пазнаёміўся з чаканкай па металу.   

Вярнуўшыся з арміі А.Дубіна ўладкаваўся ў  Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут майстрам па мастацкай апрацоўцы метала. У той час пачала развівацца мастацкая коўка метала і актыўна гэтым займаўся Любімаў Юрый Міхайлавіч, які вёў курс мастацкай апрацоўкі метала на аддзяленні дызайна гэтага інстытута, зараз Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. 

"Менавіта тады да метала я прыкіпеў душой”, - казаў Аляксандр. Першы заказ на аздабленне будынка быў ад Чырвонага касцёла. Ён са студэнтамі ўпрыгожылі храм каванымі жырандолямі, балконамі, лесвіцамі, ліхтарамі і інш. Пазней са студэнтамі афармлялі мінскі Дома кіно. 

У 1974 г. Аляксандр  з сям'ёй пераехаў у Глыбокае. 12 год працаваў мастаком-афарміцелем Глыбоцкага МКК. З дазволу дырэктара Маслёнчанкі на ММК адкрыў першую ў Глыбокім фотастудыю для аматараў, у вольны час у завадской кузні вучыўся кавальскай справе, займаўся чаканкай. Аляксандрам Сяргеевічам была прыдумана і распрацавана эмблема завода, як бы зараз сказалі -- лагатып "Не ведаю, хто рабіў усе гербавыя выявы на Доме Саветаў, але першая чаканка герба БССР была бацькавай работы”, -- пазней узгадваў сын Дзяніс Аляксандравіч (26.08.1975 г. нараджэння).

Dubina A. Dekor 7У 24 гады Аляксандр Сяргеевіч пабудаваў дом па ўласнаму праекту і ўпрыгожыў яго кавальскімі вырабам. У 1989 г.  атрымаў запрашэнне прыняць удзел ва Ўсесаюзным фестывалі кавалёў «Звени, звени, златая Русь» (Масква, Балашыха). Арганізатарам фестывалю быў сын патрыярха айчыннай кавальскай працы, аўтар дапаможнікаў па гэтаму рамяству А.Зімін. Аляксандр з’ездзіў, прыняў удзел і ... пайшоў з камбіната "на вольныя хлябы". Кавальства "зацягнула".  Ён пачаў ездзіць па гарадах і мястэчках Беларусі і збіраць па драбніцах тое, што яшчэ захавалася ад старажытнага майстэрства. Мэта была пастаўлена -- вярнуць да жыцця знікаючую прыгажосць, адрадзіць прафесію каваля па мастацкай апрацоўцы металу.

 

 

 Пачаткі   прадпрымальніцкай   дзейнасці ("Дэкор”, "Крыніца”)

Dubina A. Dekor 5Пачалася "перабудова”, а за ёй і свабода індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Разам з Валянцінам Драздовым А.Дубіна адкрыў першую прыватную кузню ў Глыбокім. "Бацька нават меў пасведчанне прадпрымальніка першым у Глыбокім. На ім стаяў №1”, - расказваў Дзяніс. Раздабылі старыя станкі, сабралі неабходныя прылады. Запрошаным  токараў і сваршчыкам было рызыкова і не прывычна пераходзіць з дзяржаўнай працы на прадпрымальніцкую. Аднак калектыў паступова павялічваўся, сумесна вывучалі кавальскую працу. Калі ў кузні стала цесна Аляксандр Сяргеевіч адважыўсяна дзёрзкі па тых часах крок: арганізаваў кааператыў па апрацоўцы металу і будаўнічых работах.

 

 

Dubina A. Dekor 12 мая 1989 года па ўсесаюзнай радыёстанцыі "Маяк” прагучала паведамленне аб тым, што ў Глыбокім працуе адзіны ў краіне кааператыў кавалёў, арганізаваны мясцовым знаўцам кавальскага  рамяства Аляксандрам Дубінай.

Dubina A. Dekor 8Афіцыйна кааператыў "Дэкор” існаваў з лістапада 1988 года. У яго складзе былі:  В. Драздоў, П. Леднік, М. Калантай, І. Агейнік, В. Рэдзько, Г. Залескі, Ф.Капшуль і іншыя. У набыцці  такарнага і свярлільнага станкоў, электразварачны апарату матэрыяльна дапамог аддзел культуры. Станок для рэзкі металу зрабілі самастойна.  Атрымалі будынак старой ільносемстанцыі: падлогу забетаніравалі, станкі ўстанавілі… склаліся па 50 рублёў, у "Другчармет" купілі тоны паўтары металічнага лому. Вось так пачыналі.

Dubina A. Dekor 2Першымі да кааператыву звярнуліся святары. На хвалі перабудовы пачалі актыўна адраджацца храмы. Крыжы, краты на вокны, лесвіцы, агароджа... Вырабы "Дэкору” упрыгожваюць касцёлы і цэркві па ўсёй Беларусі... Далей пачала фарміравацца цудоўная культура аздаблення кавальскімі вырабамі гарадскога асяроддзя, будынкаў і вуліц. Больш за паўсотні будынкаў "падкавалі ” члены кааператыва "Дэкор”, гэта значыць  - упрыгожылі карункамі і шыльдамі, лесвічнымі і балконнымі абгароджамі, ганачкамі, карнізамі, франтонамі, дымнікамі, варотамі наша Глыбокае. 

Dubina A. Dekor 4Разам з тым кавалі бралі ўдзел у  святах і выставах. Найперш – "Славянскі базар” у Віцебску, "Браслаўскія зарніцы”, "Гучаць цымбалы і гармонік” у Паставах, на святах кавальскага майстэрства славутага беларускага паэта і каваля Паўлюка Багрыма. Заўсёды ўдзельнічалі ў Свяце горада Глыбокае ў намінацыі "Выстава народных майстроў”. Неаднаразова ездзілі ў г. Балашыха (Расія),   

З кожнага фестываля кавальскай справы Аляксандр Дубіна прывозіў узнагароды і падзякі. На ІІІ Усесаюзным фестывалі кавалёў калектыў "Дэкор” стаў лаўрэатам мастацкай коўкі па тэме "садова-паркавы інтэр’ер”. Такі ж дыплом атрымалі і на IV фестывалі, калектыў быў узнагароджаны Знакам ВЦСПС "За дасягненні ў самадзейным мастацтве”. З Усесаюзнага фестываля "Кавалі, прырода, Айчына” Аляксандр вярнуўся з Дыпломам ІІІ ступені за калектыўную працу "дэкаратыўны ліхтар". 

Dubina A. Dekor 3Але яшчэ намнога раней, прыкладана ў 1986 годзе, Аляксандр Сяргеевіч пазнаёміўся з Фёдарам Іванавічам Сухавіла, вучнем самога Язэпа Драздовіча. Яны сустрэліся, народныя майстры па металу і дрэву, салома- і лозапляценню, ткацтву і вышыўцы і стварылі свой клуб "Крыніца", савет якога ўзначаліў А.С. Дубіна. Надзвычай актыўным было жыццё "Крыніцы". На свяце "Мінск-87” глыбоцкія майстры прынялі ўдзел у выставе, прысвечанай 800-годдзю літаратурнага твора "Слова аб палку Ігаравым” у Полацку. Былі ўдзельнікамі свята "Звіняць цымбалы” ў Віцебску, вечарыны памяці Язэпа Драздовіча ў Доме літаратара ў Мінску… А ў 1988 годзе клуб  "Крыніца”атрымаў званне "народны” і было за што...

У 1990 г. Аляксандр Сяргеевіч Дубіна арганізаваў І-е Ўсебеларускае свята кавальства ў горадзе Глыбокае, якое сабрала кавалёў з розных куткоў СССР. Прафесіяналы і аматары з Масквы, Ленінграда, Душанбе, Каўнаса, Таліна, Камчаткі і іншых мясцін адгукнуліся на запрашэнне, бо кавалі – народ дружны… Гасцямі фестываля былі акцёры, спевакі і нават касманаўт з Чэхаславакіі.

Зразумеўшы, што адміністрацыйная руціна замінае любімай справе, А.С.Дубіна пакінуў кааператыў іDubina A. Dekor 11 перайшоў у "дамашнюю” кузню. Праца для душы, навучанне мужчынскай справе сына Дзяніса сталі сэнсам жыцця. Паступова сталі ўдвух  удзельнічаць у фестывалях, з’ездах кавалёў, атрымліваць узнагароды і заказы, здзіўляць сваімі разнастайнымі вырабамі. Адным з самых лепшых твораў бацькі і сына лічыцца брычка, зробленая па ўзору старадаўняй, знойдзенай ў былога фурмана, але паменшаным памерам.   

Kavalstva 1А.Дубіна стаяў на пачатку глыбоцкай адметнасці -- глыбоцкага ажура, культуры аздаблення гарадскога асяроддзя кавальскімі вырабамі. Металічныя карункі аздабляюць як уласны дом каваля, так і шматлікія гарадскія будынкі. Дарэчы, першы гарадскі фантан першапачаткова ўпрыгожвалі зробленыя кавалём чаша і пялёсткі.

А.С. Дубіна быў сябрам Саюза народных майстроў Беларусі.

 

 

Dubina A. Dekor 9Аляксандр Сяргеевіч марыў стварыць ў горадзе кузню-музей, каб мясцовыя жыхары і госці горада змаглі ўбачыць, як з агню і металу нараджаецца твор мастацтва. Асобнага памяшкання не знайшлося, але невялікая экспазіцыя кавальскай справы дзейнічае ў Глыбоцкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі.

Калі бачыш работы глыбоцкага каваля, адчуваеш цяпло, якое ідзеDubina A. Dekor 10 ад рэчаў, да якіх дакраналіся сэрца,  рукі і молат Майстра. Бо адносіны з металам Аляксандр будаваў на аснове ўласнай арыгінальнай філасофіі: "Чым больш прафесіянальная кампетэнтнасць каваля, тым вышэй яго гатоўнасць крытычна разабраць свае памылкі ў рабоце з матэрыялам ”. Часта казаў, што жалеза не прабачае памылак. "Я думаю, - казаў Майстар, - што не даруе іх тым, хто не гатовы гнутка рэагаваць, прымаць уласныя памылкі і бачыць памылкі матэрыяла, хто не гатовы прыкласці намаганні для дасягнення лепшых вынікаў".

 

Dubina A. Dekor 6Аляксандр Сяргеевіч Дубіна пайшоў з жыцця 24 кастрычніка 2003 г.

Шугае полымя Багрыма,
І горан дыхае грудзьмі
А з кузні пах жалезны дыма,
Забыты многімі людзьмі.

Кавалда з молатам актавы,
Гучаць у стоенай цішы,
Куе каваль не дзеля славы,
А па вялікасці душы.

 

Далоняў цвёрдыя мазолі,
Узяў ад бацькі родны сын,
Каб аб каванай жырандолі,
Жадана бачыліся сны.

Каб кузні звон у свеце божым,
Зліваўся з голасам званіц,
З-пад сховаў гродзенскай Каложы,
З гаючых гоманаў крыніц.

                                                                  Віталь Гарановіч

Закладзены кавалём "трэнд" на ўпрыгожванне Глыбокага металічнымі карункамі працягвае новае пакаленне кавалёў.  Давайце прагуляемся па роднаму гораду і падзівімся яго ўзнёсласці, якое, як не дзіўна, надае метал...

 IMG 20190727 195911Kavalstva 2Kavalstva 7Kavalstva 8Kavalstva 9Kavalstva 10Kavalstva 11Kavalstva 12Kavalstva 14Kavalstva 16Kavalstva 17IMG 9551

 Kavalstva 3Kavalstva 5

 

 

 

 

Karunki Glybokae 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паводле сайта "Дзень беларускага пісьменства"