Навіны
“Апаленыя душы і сэрцы”

11 красавіка ў каляндары пазначаны як Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Таму чарговая сустрэча ў клубе “Сучаснік” была прысвечана тэме генацыду беларускага народа.

“Апаленыя душы і сэрцы” – так называлася мерапрыемства, якое правялі кіраўнік клуба – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Вырвіч разам з бібліятэкарам аддзела Жаннай Юркевіч.


Выступоўцы расказалі юнакам і дзяўчатам пра месцы масавага знішчэння мірных людзей, якія разгарнулі нямецка-фашысцкія захопнікі па ўсіх заваяваных імі тэрыторыях.

Тэму генацыду ў сваіх творах раскрываюць піьменнікі розных краін, пра што бібліятэкары і расказалі ў аглядзе кніжнай выставы “Лагеры смерці”.
Свой аповед Тамара Антонаўна і Жанна Браніславаўна ілюстравалі трагічна-шчымлівымі кадрамі тэматычнай медыяпрэзентацыі.




Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ.
- 450

