Навіны
Трагедыя спаленых вёсак

Патрыятычны час "Трагедыя спаленых вёсак" прайшоў з нотамі смутку і болю.80 гадоў мінула з таго часу, калі была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі Хатынь.
Для ўдзельнікаў клуба «Сучаснік» яго кіраўнік, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Вырвіч разам з дырэктарам Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Валянцінай Спасібёнак і бібліятэкарам вышэй згаданага аддзела Жаннай Юркевіч прысвяцілі сустрэчу гэтай трагічнай даце. Падчас мерапрыемства прагучалі звесткі не толькі пра трагічны лёс Хатыні, але і так званых “малодшых” сясцёр, шматлікіх спаленых беларускіх вёсачак, у тым ліку і на Глыбоччыне.
Удзельнікам сустрэчы выступоўцы прапанавалі не толькі тэматычную інфармацыю ў суправаджэнні медыяпрэзентацыі, але і кніжную выставу.



Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ.
- 691

