Навіны
Мая прафесія – сацыяльны работнік

Новы 2023-ы, аб’яўлены Годам Міру і стварэння, распачалі і ў клубе «Сучаснік» (гэтае аб’яднанне для падлеткаў дзейнічае пры цэнтры прававой інфармацыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі).
Першае пасяджэнне пачалося са святочных матываў. Па-першае, мерапрыемства адбылося 19 студзеня, у дзень святкавання праваслаўнымі Хрышчэння Гасподня, і нядаўніх навагодніх святаў.
Па-другое, у пачатку студзеня прафесійнае свята адзначалі сацыяльныя работнікі, якім і было прысвечана пасяджэнне. Тэма гучала так – “Мая прафесія – сацыяльны работнік”. Таму пасля вершаваных віншаванняў вядучая “сустрэчы з цікавым субяседнікам” (а менавіта ў такой форме апошнім часам дзейнічае клуб) бібліятэкар Жанна Юркевіч прадставіла гасцей:
загадчыцу аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Глыбоцкага ТЦСАН Марыну Уладзіміраўну Морхат;
сацыяльнага работніка Глыбоцкага ТЦСАН Яўгенію Віктараўну Анашкевіч.
Марына Уладзіміраўна з дапамогай медыяпрэзентацыі пазнаёміла з работай установы “Глыбоцкі цэнтр сацыяльнай абслугоўвання насельніцтва”, падрабязна расказала пра аддзяленні і гурткі, якія дзейнічаюць на базе ТЦСАН.
Яна адзначыла, што сацыяльныя работнікі выконваюць запатрабаваную функцыю дзяржавы ў сацыяльнай падтрымцы непрацаздольных і хворых людзей.
Удзельнікі клуба зацікаўлена абмярковаўлі пачутае з выступоўцай, бо самі ужо другі год авалодваюць прафесіяй “сацыяльны работнік”, з’яўляючыся навучэнцамі другога курса Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа.
Шмат пытанняў юнакі і дзяўчаты задалі Яўгеніі Віктараўне. Яе эмацыянальны аповед пра будні сацыяльнага работніка іх асабліва зацікавіў.
Фармат сустрэчы з цікавым субяседнікам бібліятэкарамі у клубе “Сучаснік” будзе прадоўжаны, а разам гэтым і пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.



Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ.
- 487

