Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 Bushyki 1

 

29 чэрвеня 1967 года нарадзіўся адзін з вядомых краязнаўцаў Глыбоччыны -- Рыгор Леанідавіч Шарыпкін. З чым яго шчыра віншуе Глыбоцкая раённая бібліятэка!

Ураджэнец вёскі Усава Глыбоцкага раёна, сын настаўнікаў, ён пайшоў па бацькоўскіх слядах. Закончыў філалагічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава і па сённяшні дзень працуе настаўнікам, зараз у ДУА «Залеская дзіцячы сад -- сярэдняя школа Глыбоцкага раёна».

Краязнаўствам актыўна зацікавіўся з пачаткам настаўніцкай дзейнасці. І з тага часу займаецца пошукам і зборам прадметаў духоўнай і матэрыяльнай культуры Залескага краю, дзе жыве ўсё жыццё, пошукам і аднаўленнем забытых гістарычных і  археалагічных помнікаў на тэрыторыі Залесчыны: гарадзішчы ранняга жалезнага веку каля в.в. Запруддзе, Зубкі, каменныя крыжы. Даследуе гістарычны летапіс маёнтка ў в. Залессе-Астроўна, царквы ў в. Бушыкі. Вывучае гісторыю і фальклор Залесчыны. Шэраг артыкулаў і даследчых матэрыялаў прысвечаны знакамітым асобам Беларусі і іх сувязі з краем (дзейнасць Янкі Пачопкі, Язэпа Драздовіча, Міхася Машары). Па выніках даследвання дзённікаў Язэпа Драздовіча, пры дарозе Залессе-Лучайка знайшоў камень (2003), які ўзгадваецца Драздовічам у дзённіках пад 1936 годам. 

У час работы ў Лучайскай базавай школе стварыў два краязнаўчых школьных музея “Мінулае Залесчыны” (1999), дзе сабрана інфармацыя па гісторыі Залескага краю і Музей Старой Кнігі (2002), у якім багата прадстаўлена друкаваных выданняў 19 - пач. 20 ст.ст. 

Працуючы ў Залескай сярэдняй школе, адкрыў гісторыка-краязнаўчы музей “Мінулае Залесчыны” (2007), Музей гісторыі Залескай школы і развіцця адукацыі на Залесчыне, этнаграфічны музей Залескага краю (2010).

Сярод шматлікіх захапленняў нумізматыка, баністыка, філатэлія, бібліяфілія.

З 1997 па 2003 гады ў Глыбоцкім рэгіянальным друку выйшла звыш 40 артыкулаў Рыгра Леанідавіча па гісторыі Залесчыны.         

Аматар даўніны, ён далучае да гістарычнай спадчыны сваіх вучняў, якіх аб'яднаў у школьныя гурткі “Юныя краязнаўцы”, “Юныя экскурсаводы”. Вучні Р. Шарыпкіна займаюць прызавыя месцы на раённых і абласных алімпіядах; удзельнічаюць ў рэспубліканскіх краязнаўчых экспедыцыях, з’яўляюцца пераможцамі розных конкурса. У 1995 і 1998 гадах удзельнічаў разам з дзецьмі у археалагічных раскопках гарадзішчаў ля вёсак Зубкі і Запруддзе.

Bushyki 4Рыгор Леанідавіч аўтар чатырох гістарычных выданняў “Гісторыя Залескага маёнтка” (2000), “Гісторыя Залескага краю” (2002), “Гісторыя Залескай школы” (2007), "Залескі край. Мінулае ў люстэрку часу" (2012).  

 Мае каля 20-ці публікацый у часопісах, зборніках і кнігах. Звыш 80 артыкулаў змешчана на старонах раённага, абласнога і рэспубліканскага перыядычнага друку.   

На сайце ДУК "Глыбоцкая ЦБС" змешчаны матэрыялы:

    1. Таямніца аднаго верша
    2. Залескія стараверы: страчаная спадчына 
    3. Легенды і паданні Залескага краю "
    4. Гісторыя аднаго экспаната 
    5. Сядзіба графскага роду Моль у маёнтку Залессе-Астроўна
    6. Янка Пачопка 

Пра Шарыпкіна Р.Л. можна пачытаць у  раённым перыядычным друку: 

  1. Жыгуноў, А. Нястомны шукальнік з Залесся / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2012. — (№21. — 14 сакавіка. — С.5.
  2. Нястомны шукальнік мінулага // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 15 красавіка ((№21). — С.6.
  3. Панкрат, А. Нарадзілася новая кніга / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. — 2007. — 15 верасня. — С. 2.