Навіны
Клімянок Максім Аляксандравіч

Працоўная слава Глыбоччыны
Максім Аляксандравіч Клімянок. Герой свайго часу
5 мая 2022 года спаўняецца 120 год з дня нараджэння Клімянка Максіма Аляксандравіча.
"ГЕРОЙ СВАЙГО ЧАСУ
105-годдзю з дня нараджэння Героя Сацыялістычнай працы М.А. Клімянка прысвячаецца
Усіх, хто пад'язджае да вёскі Сокалава з боку Глыбокага, сустракае бярозавая алея: вясной і ўлетку кучаравая і цяністая, восенню шчодрая колеравай гамай, зімой — абсыпаная зіхаткімі брыльянтамі сняжынак. У 60-х гадах мінулага стагоддзя гэтыя бярозкі, як тыя падлеткі, былі тоненькія і юныя. За паўстагоддзя выцягнуліся, пасталелі. Сведка далёкіх падзей, Клімянкова алея, і сёння жывы помнік чалавеку, які стаў Героем свайго часу.
У 1953-ім годзе жыхары Сокалава і суседніх вёсак, што ўваходзілі ў калгас імя Чапаева, не ведалі, што іх старшыня Максім Аляксандравіч Клімянок, які "вырас" на іхніх вачах да Героя, пачынаў сваю працоўную біяграфію з 14 год наймітам у пана Рыбнікава. Садзіў і выбіраў бульбу, пасвіў жывёлу, падсабляў па гаспадарцы, касіў за пяць капеек у дзень, стараўся, бо гультаям пан не плаціў. Сам ён меў гаспадарскае вока, любіў парадак, быў патрабавальным. Азы навукі кіравання Максім Аляксандравіч пераймаў ад яго, і навука з ліхвой апраўдала сябе.
... Максім Аляксандравіч, ураджэнец Гомельскай вобласці, патомствены хлебароб. Усё своё жыццё звязаў з хлебаробскай справай, выключаючы гады войны. Яшчэ ў 1928 годзе ў сябе на радзіме у Ніжніх Жарах ён арганізаваў калектыўную гаспадарку з 50 сем'яў. Якая радасць была для калгаснікаў, былых батракоў і беднякоў, калі быў заложаны першы пладовы сад, набыта малацілка з прывадам і куплены першы племянны кныр. Першы ўраджай молодой сельгасарцелі быў даволі высокі для того часу.
У 1931 годзе комсомолец Клімянок уступае ў рады Камуністычнай партыі. Райком пасылаў яго туды, дзе патрабавалася гарачае сэрца, веданне сялянскай душы, уменне ўзяць з зямлі ўсё, што магчыма. Малады камуніст кіруе буйным калгасам імя Кірава Лукоўдоўскага раёна Гомельскай вобласці, працуе участковым агрономам, намеснік дырэктара Камарынска-Ельчанскай МТС, затым дырэктарам гэтай жа МТС.
Разам з тэхнікай МТС у перыяд войны Клімянок эвакуіруецца ў Карагадзінскую вобласць, дзе некаторы час працуе старшынёй калгаса "Адраджэнне".
Разам з тэхнікай МТС у перыяд войны Клімянок эвакуіруецца ў Карагадзінскую вобласць, дзе некаторы час працуе старшынёй калгаса "Адраджэнне".
Акупіраваная гітлераўцамі зямля звала на помсту. Клімянок хадатайнічае перад УК КПБ аб пасылцы яго ў тыл ворога. Пасля абучэння ў дэсантнай школе вясной 1943 года ён з групай патрыётаў накіроўваецца ў тыл ворога для арганізацыі партызанскага руху ў Міёрскім раёне, дзе назначаецца камісарам атрада, затым з 1944 года – камісарам брыгады імя Калініна Вілейскай вобласці і членам бюро Міёрскага падпольнага РК КП(б)Б. Много буйных аперацый і засад праведзена пад кіраўніцтвам вопытнага партызана. Ён постоянна быў сярод народных мсціўцаў, мясцовага насельніцтва, усяляў веру ў перамогу.
Адгрымелі гады вайны. М.Клімянок закончыў Горацкую школу аграномаў...
Калі ведаць, што чалавек з пасады старшыні Міёрскага райвыканкама перайшоў загадчыкам сельгасаддзела Глыбоцкага райкама партыі, а пасля ўзначаліў адсталы на той час калгас, можна сказаць: кар'ера не ўдалася што з гары ўніз з'ехаў. Звычайна з узростам людзі падымаюцца па службовай лесвіцы, а не наадварот. У большасці выпадкаў так і бывае, але выпадак з Клімянком выключэнне. Прэстыжнае крэсла кіраўніка высокага рангу ён без ваганняў памяняў на пах цёплай раллі, на працу да сёмага поту, на мазалі, на прыгажосць вясковых росных світанкаў, на смак і водар свежага сырадою.
3 чаго ж пачынаў Максім Аляксандравіч у калгасе імя Чапаева? 3 незадавальнення паказчыкамі ўраджайнасці, аплатай за працадзень, адносінамі вяскоўцаў да калгаснай маёмасці, іх заняткамі ў вольны час. Усе гэтыя незадавальненні і сталі першачарговымі планамі старшыні. На першым сходзе калгаснікаў Клімянок нічога не абяцаў людзям. Ён прасіў іх сумленна працаваць і прылюдна адмовіўся ад зарплаты ў тысячу рублёў у месяц па цэнах 1953 года і сказаў, што будзе атрымліваць, як усе, працадні. А на працадзень тады налічвалі па 10 капеек. I хоць метр паркалю каштаваў пяць капеек, людзі лічылі, што ім плацяць грошы.
Са згоды калгаснікаў старшыня купіў "Волгу". На ёй адвозілі хворых у бальніцу, цяжарных у роддом, маладых — у сельсавет. Штодзённым клопатам пра людзей Максім Аляксандравіч пераконваў сяльчан у неабходнасці адносіцца да калгаснага, як да свайго. Гаспадыням, у якіх запускаліся каровы, выпісваў малако. Хворым і дзецям выдзяляў мёд. Восенню адпраўляў садоўніка з яблыкамі і з загадам раздаваць іх працуючым па брыгадах. Летам заключаў дамову з раённай пякарняй і кожнай жанчыне ў час жніва выдаваў па дзве здобныя булкі і па бутэльцы фруктовай вады. Не думаючы пра ўласны аўтарытэт, старшыня "рос" у вачах вяскоўцаў. А тых, хто паранейшаму блытаў калгаснае са сваім, лавіў на месцы, бо сам ноччу вартаваў склады: саромеў, пераконваў, але ніколі не аддаваў пад суд.
Праз год Клімянковага старшынства "чапаеўцы" атрымалі на працадзень па 4 рублі 50 капеек на той час вялікія грошы. Заробак выплочваўся своечасова. У 1963-ім прыбытак гаспадаркі складаў 600 тысяч рублёў, праз два гады ўзрос на 200 тысяч. Ураджайнасць збожжавых у 1966 годзе складала 35 цэнтнераў з гектара, бульбы 250! Ніжэй планавага быў сабекошт мяса. Літр малака, да прыкладу, каштаваў 12 капеек пры плане 15.
Не хлебам адзіным жыве чалавек, Максім Аляксандравіч дбаў і пра культурнае жыццё вяскоўцаў. Па яго прапанове ў Верхнім пабудавалі двухпавярховы клуб. Працавала бібліятэка, драмгурток. Па два-тры разы на тыдзень паказвалі бясплатна кіно. Прыязджалі сталічныя артысты. Па суботах машына прывозіла моладзь з далейшых вёсак на танцы. А вяселле ў калгасе было ўрачыстасцю, бо на маладых ускладалі вялікія надзеі.
Блішчэлі на грудзях Максіма Аляксандравіча ордэны і медалі ваеннай пары. Адлівала пазалотай заслужаная Зорка Героя Сацыялістычнай Працы. Сведка бальшавіцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, калектывізацыі, Клімянок умеў быць сучасным і гэтае сучаснае без працы не ўяўляў.
Пайшоўшы на пенсію, узяў соткі ля Сокалава. Прыедзе, рупіцца. Убачаць яго вяскоўцы — хто адкуль спяшаюцца на дапамогу.
Знаходзячыся на пенсіі, колішні старшыня быў народным кантралёрам і настаўнікам для пачынаючых кіраўнікоў. Кожны раз, калі Максім Аляксандравіч разважаў пра чалавека і сутнасць яго жыцця, казаў: "Жыццё чалавеку даецца, каб ён нястомна працаваў над сабой, гнаў прэч ляноту... Жыццё гэта паўсядзённы творчы пошук самога сябе. Гэта працэс, які не толькі нараджае характер, але і прывівае здольнасці, якія мы затым накіроўваем на карысць людзям і грамадству..." Гэтая мудрасць Героя свайго часу стала бясспрэчнай ісцінай і нашага стагоддзя".
Галіна СУТУЛА.
Крыніца : Сутула, Г. Герой свайго часу / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны .- 2007.- 9 чэрвеня
Літаратура :
- Клименок Максим Александрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и т. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Бел. Сов. Энциклопедия, 1981. — C. 290.
- Клімянок Максім Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 6: Кішынеў — Манцэвічы / Гал. рэд. П. У. Броўка. — Мн.: Бел. Сав. Энцыкл. — С. 27.
- Клименок Максим Александрович // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М.Н.Пригожий.- Витебск: Витеб. обл. тип., 2009.- С. 250.
- Клименок М. А. С культурой дружат хлеборобы / Лит. зпись Л.А.Винокурова . — Мн., Ураджай, 1967
- Клименок Максим Александрович Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда: биографический справочник / [составители: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. - 287 с. – С. 115.
- Ушанаваныя Радзімай: Клімянок Максім Аляксандравіч // Памяць: Брагін р-н: Гіст. — дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. І. Ф. Ганжураў. — Мн.: Маст. літ., 2003. — С. 643.
- Сутула, Г. Герой свайго часу / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны .- 2007.- 9 чэрвеня
- Клименок Максим Александрович // Сайт Герои страны .
- Максим Александрович Клименок – бывший партизан и председатель колхоза имени Чапаева Глубокского района, Герой Соцтруда // Сайт СБ Беларусь сегодня.
- 609

