Навіны
Гедэман Отан

29 красавіка 2022 года споўняецца 135 год з дня нараджэння вядомага польскага краязнаўца і гісторыка Отана Гедэмана. Сёлета адначае своеасаблівы юбілей кніга О.Гедэмана “Глыбокае: гістарчны нарыс”. 10 год таму назад яна была ўпершыню перакаладзена на беларускую мову і стала даступнай для чытачоў .
З гэтай нагоды прапануем вашай увазе артыкул глыбоцкага краязнаўцы Іосіфа Уладзіміравіча Бунто, напісаны ў 1997 годзе.
“ … Гэты чалавек заслугоўвае таго, каб імя яго з удзячнасцю ўспаміналі і ўшаноўвалі глыбачане. Менавіта О. Гедэман з’яўляецца стваральнікам гістарычна-даследчай працы, кнігі пра наш горад (прытым адзінай). Манаграфія «Глыбокае» была выдадзена ў Вільні ў 1935 годзе. Многія яе старонкі і артыкулы пакладзены ў аснову гісторыкадакументальнай хронікі «Памяць. Глыбоцкі раён».
А. ВІНІКОВІЧ.
Сярод даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем гісторыі Глыбокага, першае месца належыць Ота Гедэману, якім у 1935 годзе ў Вільні была выдадзена кніга «Глыбокае» на польскай мове. Нарадзіўся ён 29 красавіка 1887 г. у в. Мнішчызна Рэчыцкага павета Мінскай губерні ў сям’і меліяратара. Скончыў гімназію ў Гомелі, затым вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта.
3 1922 г. працаваў настаўнікам гісторыі ў Браславе. 3 1928 г. працаваў у Вільні, збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны і сярэдняга Прыдзвіння. Навукова-даследчая дзейнасць яго за гэты перыяд прынесла вельмі значныя вынікі. У 1930 г. ім быў выдадзены том «Гісторыя Браслаўскага павета», «Дзісна і Друя» (1934 г.), у 1937 годзе — кніга пра вучылішча ў Лужках, у якім за перыяд існавання з 1744 г. па 1832 г. атрымалі адукацыю шмат дзяцей з Глыбоччыны і суседніх паветаў.
Усяго ім было выдадзена 7 навуковых прац. Кнігі 0. Гедэмана адразу выклікалі цікавасць у грамадскасці, прыхільна былі сустрэты і навукоўцамі. Яго кнігі спрыялі развіццю краязнаўства на Браслаўшчыне і Дзісеншчыне, былі дапаможнікамі па гісторыі ў тагачасных школах. Жыхары Дзісны і Глыбокага называлі яго прозвішчам вуліцы ў сваіх гарадах. Усю сваю энергію Гедэман накіраваў на гістарычныя даследаванні і напісанне кніг, над якімі працаваў да апошніх дзён жыцця. 18 мая 1937 г. даследчык раптоўна памёр і быў пахаваны ў Вільні.
Найлепшай памяццю аб гэтым чалавеку застануцца яго кнігі. Выдадзеныя ў 30-я гады невялікімі накладамі, яны, на жаль, сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Яго кніга «Глыбокае» у перакладзе (1992 г.) была перадрукавана ў нашай раённай газеце, пазней у скарочаным варыянце змешчана ў кнізе «Памяць. Глыбоцкі раён».


У Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі сабраны ўсе яго кнігі, праводзіцца, мэтанакіраваная праца на пошук матэрыялаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю даследчыка, музей збірае ўспаміны старажылаў аб яго жыцці на Браслаўшчыне. На жаль, да гэтага часу не знойдзены яго архіў, не знойдзена і магіла.
Я. БУНТО, краязнаўца."
Крыніца: Бунто, Я. Заслугоўвае, каб памяталі // Веснік Глыбоччыны. — 1997 . — 13 мая.
***
Неабходна адзначыць тое, што кніга "Гыбокае : гістарычны нарыс" у перакладзе на беларускую мову выйшла ў год, калі Свята беларускага пісьменства адзначалася ў Глыбокім — у горадзе, гісторыю якога даследаваў польскі краязнаўца. Работа О.Гедэмана застаецца найбольш каштоўным даследаваннем гісторыі Глыбокага.
Бібліяграфія О.Гедэмана (на беларускай мове):
"Глыбокае. Гістарычны нарыс", "Друя — магдэбурскі горад", "Даўнія пушчы і воды", "Валерыянаўскія школы айцоў піяраў лужэцкіх".
Па матэрыялах інтэрнета.
- 875

