Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

Bajkova V. 5

Bajkova V. 114 лютага — святкуе юбілей Байкова Вера Васільеўна – таленавітая, творчая жанчына, майстар па ткацтву, член Саюза народных майстроў Беларусі. 

За дваццацігадовы перыяд работы ў Глыбоцкім Доме рамёстваў Вера Васільеўна стварыла вялікую калекцыю тканых вырабаў, большасць якіх складаюць ручнікі і посцілкі, вытканыя ў розных тэхніках.

Майстар аднавіла тэхніку вырабу “кілімаў”, якія шырока выкарыстоўваліся ў побыце на Глыбоччыне. На курсах павышэння кваліфікацыі ў Віцебску і Мінску Вера Васільеўна авалодала чатырохнітовым відам ткацтва “дымка”, а таксама браным, выбарным відамі ткацтва, пляценнем паясоў “на дошчачках” і “на бердзечку”. Зараз у калекцыі майстра прысутнічаюць посцілкі, ручнікі, сурвэткі, выкананыя гэтымі відамі ткацтва.

Bajkova V. 2У большасці ўзоры на тканых вырабах — гэта самастойныя распрацоўкі, аднак складаюцца яны з элементаў, якія здаўна выкарыстоўваліся ткачыхамі Глыбоччыны і зараз захоўваюцца ў фондах Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Bajkova V. 4

Да таго ж Вера Васільеўна аднавіла рэгіянальны мужчынскі і жаночы касцюмы. Складанасць дадзенай работы заключалася ў тым, што выкарыстоўваліся толькі вусныя апісанні, сабраныя ў экспедыцыйных паездках па вёсках Глыбоцкага раёна. Яна працавала па рэканструкцыі дзявочага касцюма гараджанкі ХІІ –ХІІІ ст.ст.

Вера Васільеўна – удзельнік выстаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва I і II Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”. У 2003 годзе ўдзельнічала ў Днях культуры Віцебскай вобласці, якія праходзілі ў Мінску і Маскве. У абласным конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны” у намінацыі “Ткацтва посцілак” занімала I-е месца ў 2003 і 2006 гадах. У 2007 годзе ўзнагароджана дыпломам за правядзенне лепшага майстар-класа ў рамках Рэспубліканскага фестывалю народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, у 2008 годзе праводзіла майстар-клас па ткацтве на кроснах на Рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2008” у Оршы. 

З 2001 года яна з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

kalekczyya payasoў majstraІмя майстра Байковай В.В. унесена ў энцыклапедыю “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь” (2009). Яе вырабы дэманстраваліся на абласной выставе сувеніраў-брэндаў Віцебшчыны “Цвяток радзімы васілька” (2009). Вера Васільеўна праводзіла майстар-клас па ткацтве паясоў на абласным свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010” у г.п. Расоны. У 2011 годзе ў выставачнай зале Глыбоцкага гарадскога цэнтра культуры праходзіла яе персанальная выстава. У гэтым жа годзе Байковай В.В. прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.

raboty majstra padchas vystavy

Зараз Вера Васільеўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але нягледзячы на гэта, прымае ўдзел у пасяджэннях народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Крыніца”, аказвае метадыстам Глыбоцкага Дома рамёстваў кансультатыўную дапамогу ў распрацоўцы і стварэнні народных касцюмаў.

Віншуем нашу таленавітую зямлячку з юбілеем!

 

Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, са шчасцем быць,
Не знаць бяды, жадаем згоды,
Да ста гадоў Вам зычым жыць!
Няхай заўсёды Бог абараняе
Ад зла, хваробы і журбы,
І ласку шчодра пасылае
Сягоння, заўтра і заўжды!