Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

 

Skavyrka S. 3

 

Skavyrka Svyatlana2 лютага святкуе юбілей народны майстар Беларусі Скавырка Святлана Анатольеўна. Ураджэнка Гомельшчыны (вёскі Вішанка Рагачоўскага раёна), вучылася ў Нараўлянскай СШ, затым у Бабруйскім ПТВ  (1990). Вышэйшую адукацыю атрымала ў Мінскім дзяржаўны  педуніверсітэце імя М.Танка (факультэт эстэтычнай адукацыі, 2011). Пэўны час працавала мастаком-афарміцелем у Вілейскім Доме культуры.

У канцы 90-х гадоў Святлна ўладкавалася на працу ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. І гэта стала лёсавызначальным момантам у біяграфіі мастачкі. 

Узначаліўшы ў 2005 годзе гурток выяўленчага мастацтва і роспісу па палатне, пачала дасканала  вывучаць тэхналогію роспісу. Аснову ведаў дала майстар Глыбоцкага Дома рамёстваў Таляронак Галіна Пятроўна. Віцебскія абласныя курсы павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры далі дадатковыя веды аб традыцыйных беларускіх рамёствах, у тым ліку — аб маляваных дыванах.

 

Skavyrka S. 4Майстэрства роспісу па палатне вывучалася і ўдасканальвалася Святланай паступова і ўжо ў 2008 годзе ў выставачнай зале Дома рамёстваў адбылася персанальная выстава майстра “Паслядоўнікі творчасці Я.Драздовіча”. Менавіта там яна прадставіла свае ўласныя маляваныя дываны. З гэтага часу Святлана Анатольеўна — пастаянны ўдзельнік абласных і рэспубліканскіх выстаў декаратыўна-прыкладнога мастацва. 

 

У 2009 годзе ў Мінску ў Палацы Рэспублікі Святлана Скавырка прадстаўляла маляваныя дываны ў справаздачнай выставе народных майстроў Віцебшчыны. У гэтым жа годзе яна стала лаўрэатам абласнога свята-конкурса майстроў народнага малявання і сучаснага роспісу “Райскі сад” у намінацыі “Роспіс па палатну”, які праходзіў у межах ХVІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. У 2016 годзе Святлане Скавырка прысвоена званне народны майстар Беларусі. 

Roshdestvo Svetlana SkovyrkoСвятлана ўжывае разнастайныя тэхнікі: трафарэт, штампы, вольны пэндзлевы роспіс. Яна прыдала маляванцы форму дэкаратыўнага пано, што дазваляе вельмі арганічна скарыстоўваць яе ў сучасным прыватным і грамадскім інтэр'еры. Адметнасцю яе стылю з'яўляецца вытанчаны раслінны малюнак і далікатнае ўвядзенне ў кампазіцыю тасьмы і іншых сучасных матэрыялаў.

 

 Мастачка арыентуецца на дываны Глыбоччыны і творчасць Язэпа Драздовіча, а таксама пашырае традыцыйныя матывы тэмамі народных святаў і фальклору. Шырока прадстаўлена ў маляванцы наша Глыбоччына: храмы, адметныя мясціны, выдатныя падзеі мінулага і сучаснага жыцця з'яўляюцца ях адлюстраваннем глыбоцкай гісторыі, так і папулярызатарам нашага горада і раёна.

 

Skavyrka S. 5

Skavyrka S. 6

Неаднаразова работы Святланы Скавыркі займалі прызавыя месцы на прэстыжных конкурсах. Так, за маляванку “Два анёлы” мастачка атрымала Гран-пры на міжнародным конкурсе “Фарбы нябёсаў”, які праходзіў у рамках “Славянскага базару ў Віцебску”.

Маляванкі Віцебскага Паазер’я маюць своеасаблівы мастацкі стыль, адметную кампазіцыю, дзякуючы гэтаму ў 2014 годзе яны былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.

Спрыяла гэтаму і Святлана Скавырка, якую па праву  можна лічыць носьбітам гэтай культурнай традыцыі на Глыбоччыне. Маляванкі мастачкі можна лічыць брэндам Глыбоцкага раёна.

 

 ЛІТАРАТУРА :

Анюціна, А. Імправізацыя / А. Анюціна // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 3 снеж. – С. 7.

Берникович Д. Майстрыца з Глыбоцкага раёна Святлана Скавырка стварае дзіўныя маляваныя дываны / Д.Берніковіч //  Культура . — 2020. — 15 апреля.

Віншуем з ганаровым званнем! // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 31 снеж. – С. 5.

Глінская, А. Гісторыя ў маляванках / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 22 кастр. – С. 5.

Жыгуноў, А. Зямныя зоркі Святланы Скавыркі / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 1 крас. – С. 5.

Жыгуноў, А. Дываны, якія праславілі Святлану Скавырка / А.Жыгуноў // Народная газета. — 2017. — 26 мая

Курыловіч, Я. Кветкі райскага саду. Маляванкі Святланы Скавыркі / Я. Курыловіч // Алеся. — 2020. — №8.

Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 176

Сауліч, У. Французы прыехалі ў Глыбокае, каб убачыць... Эйфелеву вежу / У. Сауліч // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 24 кастр. – С. 4.

Скавырка, С. А. «Нібыта сам Язэп Драздовіч водзіць маёй рукой» / С. А. Скавырка ; гутарыў У. Сауліч // Сельская газета. – 2017. – 13 апр. – С. 15.

Скавырка Святлана Анатольеўна // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / калектыў аўт.: Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 176.

Хайноўская, А. Глыбокае – Пекін. Нечаканае суседства / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 22 сак. – С. 5.

Шпакоўская, Г. Паслядоўнікі Язэпа Драздовіча / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2014. – 26 апр. – С. 10.

Шушкевіч, У. Мелодыя маляванкі / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2011. – 11 кастр. – С. 4.