Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 4

Тыдзень 105

Месяц 380

Усяго 259,896

Suhavila Fedar. 01

 

       

 

Suhavila Fedar. 2 Нарадзіўся Фёдар Іванавіч Сухавіла 7 студзеня 1917 года ў вёсцы Крывічы Зябкаўскага сельсавета ў сялянскай сям'і.

На пачатку 30-ых гадоў у бацькаву хату заходзіў, жыў у іх сям’і і маляваў насценны дыван Язэп. Драздовіч. Юнак бачыў, як мастак нацягваў на раму ці на сцяну палатно, як з-пад пэндзаля майстра паяўляўся твор мастацтва, ад якога святлела ў хаце, узнімаўся настрой. 

Сам Фёдар ніколі не думаў, што і яму прыдзецца ўзяць у рукі пэндзаль.

Вось як аб гэтым гаварыў сам Фёдар Іванавіч пры сустрэчы з пісьменнікам Яраславам Пархутам:

“Я, можа, і не ўзяўся за пэндзаль ніколі, але выпадак прымусіў. Пасля вайны ўжо у сорак чацвертым, працаваў я ў фінадзеле. Ішоў у Зябкі, на станцыю, і падарваўся на міне. Толькі крок ступіў з дарогі... Рванула – не давядзі Бог. Падабраў мяне чыгуначны абходчык. Ну, потым бальніца. Ампутація. Стаў інвалідам... Чым было заняцца?! Тут я ўспомніў Язэпа Драздовіча, як ён разводзіў фарбу, як маляваў. З-за пляча ўсё бачыў! Падумаў: а што, калі і самому паспрабаваць? Спачатку не клеілася, а потым пайшло памаленьку. За ўвесь час мо за тысячу работ выканаў”. (Я.  Пархута. ”3ямля бацькоў нашых”)

У асноўным Федар Іванавіч ствараў насценныя дываны аднак з пад яго пэндзаля паяўляліся нацюрморты, пейзажы роднага краю. Маляваў ён столачкі і макаткі, рабіў і размалеўваў вялікодныя яйкі, шкатулкі і нават пацеркі. Маляванкі і іншые мастацкія рэчы ен ў большасці выпадкаў рабіў на продаж, каб папоўніць небагаты бюджэт сям’і.

 

Suhavila Fedar. Dyvan 1Маляваў Федар Іванавіч насценныя дываны такім такім чынам: у большасці выпадкаў яго дываны выконваліся ў асноўным на белым палатне, хаця калі-нікалі рабіў іх на шэрым ці чорным фоне.  Палатно часцей за ўсе распінаў на сцяне, маляваў кветкі рознага колеру: чырвонага, жоўтага, ружовага, сіняга, бурачковага, бэзавага.

Маляваныя дываны  мастак заўсёды будаваў па ўстоянаму кампазіцыйнаму прынцыпу: у цэнтры палатна — камбінаваны букет кветак у дэкаратыўнай вазе, па перыметры дывана — арнаментальнае абрамленне са стылізаванымі элементамі расліннага характару. Аўтар выкарыстоўваў для сваіх твораў чорны фон і дамагаўся асаблівай гучнасці колеру за кошт кантрасту светлага і цёмнага.

Вось і на выставе ў Віцебску вельмі прыгожа і жыва выглядаў насценны дыван Федара Сухавнлы. На цемным, злёгку шэрым фоне плеценая з лазы ваза з кветкамі-браткамі і ліловымі званочкамі з чыста белымі песцікамі і тычынкамі, а за вазай гуляюць два жвавых кацяняткі. Фарбы яркія выразныя. Ад такога дывана святлее ў хаце, узнімаецца настрой, легка робіцца на душы.

Suhavila Fedar. Адначасова гэты насценны дыван з’яўляецца талісманам, бо кожная кветка, кожная рэч на ім з’яўляецца сімвалам. Так, кветкі-браткі (анюціны вочкі) сімвалізуюць каханне, такое ж прыгожае і чыстае, як самі кветкі, як вочы закаханых. Ліловыя званочкі з белымі песцікамі і тычынкамі увасабляюць на насценных дыванах шчасце, поўнае і звонкае, як на званочках-шаргунах на шыях коняў у вясельных экіпажах. Кацяняткі на дыване сімвалізуюць жыцце, такое ж жвавае, рухавае, імклівае. Плеценая з лазы ваза напамінае аб дружбе, сяброўстве, яднанні. Толькі дружба, сяброўства, яднанне, ляжаць у аснове кахання, шчасця і жыцця. Нават чорны, шэраваты фон маляванкі гаворыць аб акружаючай рэчаістасці. За каханне, шчасце і жыцце трэба змагацца, зрабіць прарыў у шэрай рэчаістасці і стварыць для сябе і для акружаючых цябе людзей шлях да кахання, шчасця і доўгага, доўгага жыцця на зямлі.

 

 

Suhavila Fedar. Dyvan 2За ўвесь перыяд творчай дзейнасці, які неаднаразова перарываўся на доўгія гады, стварыў больш за 100 размаляваных дываноў і куфраў, велікодных яек і іншых прадметаў — такарных, сталярных і бандарных прадметаў. У іх наглядна праявіліся высокія выканальніцкія і эстэтычныя ўласцівасці.

Федар Іванавіч Сухавіла часта праз аддзел культуры прадстаўляў свае творы на выставы. Яго творы экспанаваліся ў Глыбокім, Полацку, Віцебску. Работы яго пабывалі ў Польшы, Вільні, Рызе, Ленінградзе і нават у Маскве, на Выстаўцы дасягнненяў народнай гаспадаркі СССР, аб чым сведчаць дыпломы і граматы, якія беражліва захоўвае яго дачка Валянціна.

Майстар насценных дываноў некалькі гадоў жыў у весцы Бабруйшчына Псуеўскага сельсавета, дзе сям’я Федара Іванавіча купіла сабе хату. Калі памерла жонка мастака, Федар Іванавіч зімой жыў ў Глыбокім, у сем’ях сваіх дачок, а на вясну, лета і восень прыязджаў у веску Бабруйшчыну, пісаў маляванкі, макаткі, столачкі, жыў адзін, сам асабіста апрацоуваў агарод, вырошчваў бульбу.  

Памер Ф. І. Сухавіла 1 сакавіка 1994 года, пахаваны на могілках у весцы Крывічы. У памяці сваіх землякоў ён застаўся як мастак высокага класа, як майстар насценных дываноў, як чалавек светлай і чыстай душы.

Волкаў, І. Майстар насценных дываноў / І.Волкаў // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – 23 лютага. – С. 3.