Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

Dubrovich Ales

 

 

 

 

 

A. DUBROVICHCапраўднае прозвішча Алеся Дубровіча - Аляксей Рыгоравіч Рэдзька.

Dubrovich A. 2015.05.11 02 4Нарадзіўся ён у 1910 годзе ў беднай сялянскай сям'і ў весцы Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў вясковую школу, займаўся самаадукацыяй. Ужо ў 18 год пачаў друкавацца ў газеце "Доля працы" (1928). Яго першы верш "Беларусь" быў апублікаваны ў 1931 г.

Падняволенне заходне-беларускай вёскі абудзіла ў маладым хлопцу рэвалюцыйны пратэст і жаданне змагацца супраць панскага прыгнёту.  Прымаць удзел у рэвалюцыйнай барацьбе Аляксей Рэдзька пачаў рана.

У 1933 г. стаў удзельнікам I нелегальнага з'езду пісьменнікаў, на якім быў створаны літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі.

Dubrovich A. 2015.05.11 02 3

У першым і адзіным нумары часопіса "Літаратурная старонка", які быў легальным камуністычным выданнем у Вільні і вакол яго гуртаваліся рэвалюцыйна настроеныя літаратары, надрукавана "Дэкларацыя групы паэтаў да ўcix пісьменнікаў Заходняй Беларусі". У гэтую групу ўваходзіў i А.Рэдзька, які таксама падпісаў дэкларацыю (студзень 1934 г.). У тым жа нумары часопіса быў змешчаны яго верш "Мы" які стаў паэтычным крэда паэта. А.Рэдзька свярджаў: "Натхненне нашае ў змаганні за шчасце новага жыцця".

 

 

"Мы"

Мы – скрыўджаных няпраўдаў струны.

Адным распалены агнём

Мы гімн пакуце граем сумны

І славу барацьбе пяём.

Натхненне наша ў змаганні

За шчасце новага жыцця,

Мы летуцім аб светлым ранні

І шмат у песнях пачуцця.

Мы сэрцам полымным і чыстым

Асвецім шлях сябрам другім, -

І верым, - песняй урачыстай

Мы перамозе зложым гімн.

Рэвалюцыйны па змесце часопіс праіснаваў нядоўга. Польская дэфензіва разграміла яго. Арганізатараў выдавецтва, у тым ліку А.Рэдзьку, арыштавалі і пасадзілі ў турму. Яму было прад’яўлена абвінавачванне ў прыналежнасці да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

Два з паловай гады без суда прабыў А.Рэдзька ў Лукішках, знакамітай віленскай турме для палітычна неблаганадзейных. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты». Заснавальнікам яго быў Максім Танк. "Краты” пісаліся ад рукі ў 2-3 экзэмплярах. Выходзіў часопіс фарматам невялікай кніжкі. На старонках часопіса былі прозвішчы В.Таўлая, А.Рэдзькі, М.Танка, Я.Патаповіча. Сярод вязняў "Краты” карысталіся вялікай папулярнасцю. Людзі чакалі часопіса, як свята. З яго старонак гучала мастацкае слова высокай пробы.

Пасля судовага працэсу ў 1936 г. А.Рэдзька выйшаў на свабоду, фактычна адбыўшы пакаранне да суда.

Dubrovich A. 2015.05.11 02 1Dubrovich A. 2015.05.11 02 2У 1936 - 1939 г.г. на старонках "Беларускага летапісу", а пасля і "Калосся", з'яўляюцца вершы Алеся Дубровіча. Гэтым Дубровічам быў Аляксей Рэдзька, вымушаны маскіравацца перад польскай дэфезівай і цэнзурай.

Вершы А.Дубровіча мелі выразную сацыяльную афарбоўку, клікалі да вызвалення роднага краю з-пад уціску. Ён марыў пра "сінязорны край", які параўнуе з "хмарамі, затарамі", а ў вершы пра абавязак паэта заклікаў яго быць "прарокам яснейшых дзён".

У адным са сваіх пісьмаў былы рэдактар «Беларускага летапісу» Максім Танк пісаў, што вершы Дубровіча вылучаліся сярод маладых заходнебеларускіх паэтаў досыць ярка і арыінальна. Аляксей Дубровіч упарта авалодваў мастацкім словам, вучыўся ў Янкі Купалы і іншых вядомых пісьменнікаў, быў на парозе творчага ўзлёту.

 

 

Dubrovich A. 8Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР А.Дубровіч працаваў у валасным рабоча-сялянскім камітэце, выбіраўся старшынёй сельсавета, быў дэлегатам народнага сходу ў Беластоку (1939 г.). Перад Вялікай Айчыннай вайной А.Дубровіч працаваў у Вілейскай раённай газеце, змяшчаў там вершы, нарыс

 

Dubrovich A. 2015.05.11 02 6

У час вайны вёў падпольную работу ў родных мясцінах на Глыбоччыне. Разам са сваімі братамі Дзмітрыем, Васілём, бацькам і суседам Васілём Капшулем стварыў падпольную групу і звязаўся з партызанамі. Перадаваў ім інфармацыю аб размяшчэнні сіл ворага, перапраўляў зброю, дапамагаў харчаваннем, вопраткай.

111 Dubrovich AУ пачатку лістапада 1942 г. гітлераўскія акупанты арыштавалі групу падпольшчыкаў, сярод ix быў i А.Дубровіч. Паэт быў расстраляны разам з бацькам і двума братамі каля вёскі Галубічы.Перазахаваны на могілкі вёскі Каралевічы.

Валянцін Таўлай у зборніку "Мы іх не забудзем" адзначыў: "У асобе Алеся Дубровіча наша паэзія страціла паэта значных магчымасцей". Сапраўды так, бо творцу тады быў толькі 31 год... 3 надрукаваных пасля смерці паэта вершаў некаторыя з іх былі перапрацаваны, а некаторыя першапачатковыя варыянты - страчаны. Гэта ў першую чаргу датычыць верша "Калісь любові хмель весьняны...", які быў надрукаваны ў чацвёртым нумары квартальніка "Калосьсе" за 1938 г.

Нізкі вершаў А. Дубровіча змешчаны ў паэтычных зборніках паслеваеннага часу, друкаваліся на старонках перыядычных выданняў.

"Зорны край"

Dubrovich A. 2015.05.11 02 8

Мне песняй выліць хочацца

Увесь жар грудзей маіх.

Наперад!.. Не варочацца,

Хоць шлях калюча-ліх!

За хмарамі, за горамі

Есць сінязорны край.

Іду к яму нязморана —

Гэй, сэрца, марш іграй!

Прыпол там, зорак поўны я

Згарну з той сінявы.

Да вас, прасторы родныя,

Да сцежак палявых.

Вярнуся, поўнай жменяю

Сыпну пад стрэхі хат,—

Няхай гараць праменнямі,

Да дня гараць няхай!

 

У Глыбокім пражывае старэйшая дачка А.Дубровіча Валынец Алена Аляксееўна. Унукі паэта жывуць у Глыбокім і ў Расіі.    

 

ShvirounyaDubrovich A. Dubrovich A. 1

Памяць аб слаўным земляку захоўваецца на Глыбоччыне.

На месцы расстрэлу вяскоўцаў непадалёку ад Галубіч (урочышча Жвіроўня), пастаўлены новы помнік.

Адна з вуліц горада Глыбокае носіць імя Алеся Дубровіча.

Бюст Алеся Дубровіча ўстаноўлены ў Скверы знакамітых землякоў (2012).

 

 

 

 

 

Творы А.Дубровіча ў зборніках:

  1. Мы іх не забудзем: Зб., прысвеч. памяці пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў баях з нямец.-фашысц. захопнікамі / Склаў А.Вялюгін. - Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1949. - 227 с.
  2. Сцягі і паходні: творы паэтаў з былой Заходняй Беларусі / [склаў, аўтар прадмовы У. Калеснік]. - Мінск : Беларусь, 1965. - 254, [1] с.
  3. Крывёю сэрца: [зборнік вершаў беларускіх паэтаў, загінуўшых у часы Вялікай Айчыннай вайны] / укладальнік [і аўтар устунага артыкула А. Вялюгін]. - Мінск : Беларусь, 1967. - 177, [1] с. - (Бібліятэка беларускай паэзіі)
  4. Ростані волі: з заходнебеларускай паэзіі / [укладальнік і аўтар прадмовы У. А. Калеснік. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. - 414, [1] с.

Крыніцы:

  1. Волкаў, І. Алесь Дубровіч // Шлях перамогі. –  – 30 мая. – 3 стар.
  2. Волкаў, І. Успомнім добрым цёплым словам //Веснік Глыбоччыны. – 1999. –  15 верасня
  3. Чыгрын, С. Юнацкіх дзён лавіў акорд // Сяргей Чыгрын // Першацвет.- 1993.- №11.- С.97.
  4. Беларускія пісьменнікі: бібляграфічны слоўнік. Том 2 Верабей–Іваноў .– Мн., Бел. энц. імя П.Броўкі, 1993. – С. 384-389
  5. Трагічныя лёсы глыбоцкіх літаратараў. Сайт Мой родны край — Глыбоччына  
  6. Алесь Дубровіч