Акцыя “Вобраз маці ў творах беларускіх аўтараў”
Сярод шматлікіх свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці і Дзень бацькі займаюць асаблівае месца. Гэта святы, да якіх ніхто не можа застацца абыякавым.
У Шунеўскай бібліятэцы да Дня маці праходзіла акцыя “Вобраз маці ў творах беларускіх аўтараў”.
З тэматычнай паліцы з такой жа назвай дзецям прапаноўвалася выбраць твор, які ім спадабаўся і выразна яго прачытаць. Многія актыўна далучыліся да акцыі.
Чыталі вершы Віктара Шніпа “Мама…”, Эдзі Агняцвет “Першае слова”, Леаніда Пранчака “Мілая матуля” і інш. Бібліятэкар Т. Аксяновіч прачытала ўспаміны пра маці Янкі Купалы з кнігі Я. Раманоўскай “…Не забудзься ты матулі”.
Бібліятэкары зрабілі агляд дзіцячай літаратурай, прысвечанай тэме мацярынства.
Дзеці дзяліліся думкамі аб тым, як будуць віншаваць са святам самага лепшага і роднага чалавека – матулю.


Напярэдадні Дня бацькі бібліятэкары запрасілі малодшых школьнікаў на каляровы перапынак “Сильный папа у меня, под защитой вся семья”. На гэтым “перапынку” дзеці малявалі тату. Таты атрымаліся розныя, але такія падобныя – мужныя, высокія, дужыя, вяселыя і такія любімыя!



22 кастрычніка 2024 г. Заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч
- 328

