Маміна імя самае лепшае...

Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны і блізкі.
Маміна імя
Самае лепшае,
Маміна слова
Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! —
Чароўнае слова
Песняй ласкавай
Гучыць на ўсіх мовах.
Мікола Хведаровіч
Словы пра маці гучаць у бібліятэках Глыбоцкага раёна. Бібліятэкары загадзя паклапаціліся аб тым, каб наведвальнікі маглі адкрыць зборнічак паэзіі і прачытаць вершаваныя радкі, прысвечаныя любым матулям.
Кніг, якія раскрываюць вобраз маці ў мастацкай літаратуры, у бібліятэках нямала. Штогод да гэтай святочнай даты бібліятэкары арганізоўваюць тэматычныя паліцы і выставы такіх выданняў.
Разам з мастацкімі творамі наведвальнікам прапануюцца кнігі духоўнага зместу, прысвечаныя жыцію Прасвятой Багародзіцы.
У бібліятэках арганізаваны выставы малюнкаў, якія з любоўю стваралі юныя сябры біліятэкі.
Для тых, хто не мае магчымасці наведаць бібліятэку ў гэты дзень, работнікі Глыбоцкай ЦРБ падрыхтавалі віртуальны агляд літаратуры "Милой маме" .












- 249

